+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Перадвыбарчыя дэбаты ў Гародні

Ініцыятарам дэбатаў выступіў кандыдат ад кампаніі “Гавары праўду” Сяргей Мякека.

1508_mekeko

На іх сустрэліся кандыдаты ад розных партый па Гарадзенскай-Ленінскай акрузе №52, але кандыдатка ад улады Тамара Даўгашэй – не з’явілася. Акрамя дыскусіі над сваімі выбарчымі праграмамі, кандыдаты выслухалі і адказалі на пытанні прысутных выбаршчыкаў. Найбольшую цікавасць выклікала пытанне беларускай мовы і беларусізацыі грамадства:

– Я баюся таго, каб у нас гэты нацызм не паглынуў бы ўсё, каб толькі з-за мовы не ўспыхнула гэтая міжнацыянальная варажнеча, — выказалася адна выбаршчыца.

Сам жа Сяргей Мякека быў вымушаны прапусціць частку агітацыйнай кампаніі з прычыны судовых пасяджэнняў, каб зацвердзіць сваё права на ўдзел у выбарах. У час дэбатаў кандыдата расчаравала пазіцыя апанентаў:

– Мае апаненты, якія ўдзельнічаюць, у мяне склалася ўражанне, што яны не хочуць перамагчы ў гэтых выбарах, хочуць паўдзельнічаць, але заражанасці на перамогу няма. Дзіўная сітуацыя, калі шчыра, то я чакаў трохі іншага настрою ад апанентаў. Мне 29, у мяне за плячыма мала выбараў, але як я казаў на саміх дэбатах, што магчыма калі 16 гадоў удзельнічаеш і выніку няма, то магчыма нешта няправільна робіш.

«Радыё Рацыя»

6 сентября 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…