+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Пікет і сустрэча з выбаршчыкамі ў Віцебску

Мерапрыемствы адбыліся ў горадзе на Дзьвіне 21 верасня. Тацяна Караткевіч прыехала на агітацыйны пікет асабіста, разам зь даверанымі асобамі — эканамістам Сяргеем Чалым і палкоўнікам у запасе Леанідам Спаткаем. Яго ладзілі ў новым мікрараёне Білева, на пляцоўцы паміж школай і мэблевай крамай.

Зрэшты, пляцоўкай гэтае месца можна назваць умоўна: наведнікі пікету мусілі разьмясьціцца на ходніках, што стварала нязручнасьці для мінакоў. Давераныя асобы Караткевіч адзначылі, што мясцовыя ўлады вызначылі досыць нязручныя пляцоўкі для агітацыі.
Витебск - 21-09-2

Наведнікаў сабралася пад тры дзесяткі, сярод іх нават была група жанчын з Навалукомлю — яны прыехалі ў Віцебск па працоўных патрэбах і тут вырашылі сустрэцца з кандыдаткай. Дарэчы, менавіта жанчыны падтрымліваюць Тацяну Караткевіч найбольш актыўна — прынамсі, менавіта з жаночых вуснаў на пікеце гучалі меркаваньні пра тое, што «толькі жанчына можа выправіць сытуацыю ў краіне».

Витебск - 21-09-5

Куды больш народу, чымсьці на пікет, сабралася на сустрэчы з Тацянай Караткевіч у актавай залі школы № 31. Тут актыўнасьць праяўлялі ўжо ня толькі жанчыны: мужчыны зь ліку прысутных пыталіся ў кандыдаткі пра пэрспэктывы абароназдольнасьці краіны, пра лёс беларускай мовы, разьвіцьцё айчыннага спорту, і канешне, шляхі разьвіцьця эканомікі. Некаторыя пытаньні гучалі правакацыйна. Але Тацьцяна Караткевіч, Сяргей Чалы, Леанід Спаткай, а таксама прадстаўнік кандыдата ў прэзідэнты ў ЦВК Ігар Лялькоў трымаліся добразычліва і заўсёды давалі кампетэнтныя адказы. 

Витебск - 21-09-4

Як паказалі пікет і сустрэча, Тацяну Караткевіч выбаршчыкі пазнаюць, шмат хто глядзеў яе тэлевыступ, і некаторыя нават казалі, што на выбары пойдуць, каб прагаласаваць менавіта за яе. Хаця мінулыя і пазамінулыя прэзыдэнцкія выбары, па іх словах, сьвядома ігнаравалі.

«Радыё Свабода»

22 сентября 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…