+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Пікет Таццяны Караткевіч збіраў подпісы ў Пінску

Жыхары Пінска вельмі зацікавіліся пікетам Таццяны Караткевіч, які адбыўся сёння ў палесскім горадзе.

Нягледзячы на спякоту, увагу людзей прыцягваў бел-чырвона-белы сцяг і стэнд з інфармацыяй пра патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты, кажа сябра ініцыятыўнай групы Караткевіч Валянцін Лазарэнкаў: 

— Людзі першы раз бачаць, што пікет стаіць у горадзе. Пазнаёміліся з біяграфіяй Таццяны Караткевіч. Значная частка з іх выказалася ў падтрымку. Вельмі добра аднесліся прадстаўнікі малога прадпрымальніцтва на рынку. Мы сабралі ўдвух каля 60 подпісаў за гадзіну.

IMG_7700

Па словах Лазарэнкава, за тры гадзіны пікетоўшчыкі сабралі ў Пінску 80 подпісаў. На жаль, жадаючых падпісацца было болей, але не ўсе выбаршчыкі мелі пашпартоў. 

Наогул па Берасцейскай вобласці на дадзены момант за Таццяну Караткевіч падпісаліся 9 000 чалавек.

«Беларускае Радыё Рацыя»

 

10 августа 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…