+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Пікет у Лідзе

Ліда — даволі вялікі горад, але дагэтуль пікет там арганізаваць не ўдалося. Лідчане, якія жадалі падпісацца за Таццяну Караткевіч, праз сацыяльныя сеткі папрасілі арганізаваць збор подпісаў у цэнтры горада. І вось 15 жніўня з 9 да 12 гадзін пікет быў праведзены побач з гарадскім рынкам.

11850717_10203237606300518_5032951560055883131_o

Сябры ініцыятыўнай групы адзначаюць, што лідчане рэагавалі на пікет у цэлым вельмі пазітыўна. Па словах актывіста Сяргея Трафімчыка, да зборшчыкаў подпісаў падышлі толькі адзін «гопнік» з «ватай ў галаве», адзін дзядзька — прыхільнік «Майн кампф», які быў перакананы ў «жыдоўскіх змовах», ды пара жанчын сталага ўзросту, на думку якіх «усе хочуць красьці». Яшчэ адна кабета сярэдняга веку была перакананая, што «прызідзентам должан быць мушчына», Пры гэтым побач стаяў з «зацюканым» выглядам яе сужэнец. У астатнім жа, кажа Сяргей Трафімчык, трапляліся цалкам адэкватныя людзі.

Усяго за 4 гадзіны было сабрана 30 подпісаў. Пры гэтым не ўсе жадаючыя мелі з сабою пашпарты.

Актывісты штабу Таццяны Караткевіч прыйшлі да высновы: Ліда гатовая да пераменаў!

www.zapraudu.info

16 августа 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…