+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Пікеты ў Бярозе і Шчучыне

Сёння ў Бярозе адбыўся пікет па зборы подпісаў за магчымага кандыдата ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч. Пры гэтым у пікеце ўдзельнічала сама прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду. 

IMG_0772

Трэба адзначыць зацікаўленасць людзей і жаданне аддаць свой подпіс за маладую жанчыну. Гэта у асноўны людзі сярэдняга веку і маладыя, якія хочуць перамен, хаця не вельмі вераць, што іх можна дамагчыся праз выбары. Вось што казалі падпісанты:

— Бачыла ўчора фотаздымак гэтай жанчыны, мне спадабаліся яе вочы. Гэта вочы нармальнага, добрага, прыстойнага чалавека.

— Мы за – абедзьвюма рукамі – за! Па-першае, – выкладчык, па-другое – жанчына. У нас яшчэ жанчыны кіраўніка не было. Чакаем перамен якіх-небудзь добрых, жадаем ёй удачы.

— Спрабуй, дачушка, спрабуй!

Вядома, што цяпер на Бярозаўшчыне сабрана больш за 400 подпісаў за Таццяну Караткевіч. Агулам па Берасцейскай вобласці сабрана ўжо тры тысячы подпісаў.

IMG_0788

Таксама сёння пікет па збору подпісаў за Таццяну Караткевіч адбыўся ў Шчучыне.

kar9

Подпісы на пікеце, куды завітала патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты падчас сваёй паездкі па Берасцейскай і Гарадзенскай вобласці, збіралі прадстаўнікі партыі БНФ і кампаніі “Гавары Праўду”. Мясцовыя жыхары рэагавалі на Таццяну Караткевіч вельмі добразычліва, аднак не адбылося без інцыдэнта. Адзін з шчучынцаў звярнуў увагу на бел-чырвона-белы сцяг і выклікаў міліцыю.

Падпалкоўнік міліцыі, які па выкліку завітаў на збор подпісаў, толькі праверыў дакументы і запытаўся, ці не парушаюць зборшчыкі подпісаў заканадаўства.

Таццяна Караткевіч падзялілася сваімі уражаннямі ад паездкі:  

– Гэта была экспромтная паезда, але вельмі цікавая. Я ўпэўненая, што не здарма мы сюды прыехалі. Адбыўся першы альтэрнатыўны пікет у горадзе. Так людзі толькі чуюць, што ёсць нейкія канкурэнты Лукашэнку. А дзе яны гэтыя канкурэнты? Сёння мы наблізіліся да людзей. Тут у пікеце мы прастаялі дзве гадзіны, пачулі ад людзей, што яны хацелі бы верыць у будучыню. 

kar1

Пасля пікету ў Шчучыне Караткевіч накіравалася ў абласны цэнтр, дзе ў 16 гадзін пачалася сустрэча са сборам подпісаў на вуліцы Савецкай каля “Моладзевага цэнтра”.

«Беларускае Радыё Рацыя»

3 августа 2015

Коментарии

  • Наталья Доценко5 августа 2015 #

    Капец… чего ж я на рынок не пошла… очень уж симпатизизует мне именно этот кандидат, а есть возможность через интернет отдать свою подпись?

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…