+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Рэакцыя на выступ Караткевіч па БТ: «Сёньня нарадзіўся публічны апазыцыйны палітык»

Першы выступ Тацяны Караткевіч па тэлебачаньні ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты камэнтуе палітоляг Валер Карбалевіч.

«З нагоды таго, што вакол асобы Тацяны Караткевіч у апазыцыйным асяродзьдзі разгараюцца вострыя жарсьці, то першы яе выступ па БТ чакаўся з асаблівай цікавасьцю.

Найперш трэба адзначыць, што кандыдатка не расчаравала. Гаварыла яна без паперкі, што не маглі рабіць некаторыя відныя кандыдаты ў прэзыдэнты пяць гадоў таму. Гаварыла практычна без запінак, пісьменна, спакойна і ўпэўнена.

Калі казаць пра зьмест, то гэта быў пасьлядоўна апазыцыйны выступ. Была рэзкая крытыка існага рэжыму. Акцэнтавалася ўвага на тым, што краіна ў крызісе, і вінаватая ў гэтым улада, якая бязьдзейнічае і ня хоча чуць народ.

Але была ня толькі крытыка, але і прапановы па выхадзе з крызісу. Але ў гэтай частцы ня ўсё было пераканаўча. На мой погляд, не хапала кантрасту. Маўляў, улады робяць вось так, а мы будзем рабіць па-іншаму — і будзе вынік.

У цэлым, можна сказаць, што першы выступ Тацяны Караткевіч быў удалы. Сёньня нарадзіўся публічны апазыцыйны палітык».

«Радыё Свабода»

 

17 сентября 2015

Коментарии

  • Scream1318 сентября 2015 #

    Татьяна Николаевна, Вы неплохо справились с «камерной болезнью» при записи на БТ :-) а Ваше доверенное лицо Сергей Чалый в «Клубе Редакторов» мог быть и более убедителен в поединках с «монстрами» СМИ (сильное волнение прослеживалось), но в целом справился, только «воды» местами многовато (эфир программы на БТ 20.09 после «Главного Эфира», почти ничего не резали). Всем Сердцем за Вас! Удачи!

  • Леонардо Буров20 сентября 2015 #

    Мне понравилось первое выступление Татьяны в эфире белорусского телевидения! Особенно заключительная ее часть с лозунгом «Жыве Беларусь»! Полностью поддерживаю программу выхода из затяжного кризиса нашей республики.Надеюсь с новым лицом во главе в нашу страну хлынут многомиллиардные инвестиции.И бизнесмены не будут бояться резких перепадов настроения нового лица нашей республики, как это частенько происходило и происходит теперь.

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…