+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Рэпартаж з пасёлку Зарэчча, які называюць мястэчкам беспрацоўных (відэа)

https://www.youtube.com/watch?v=eTbZTF1BXes

Мястэчка беспрацоўных – гэтак шмат хто называе Зарэчча, што на Гомельшчыне. У савецкія часы тут месцілася вайсковы ракетны гарнізон. Пасля яго пераносу ў іншае месца ў мястэчку пачаўся заняпад.

«У нас было ўсё. Прыгожа тут было. Цяпер усё інакш. Паглядзіце, якія ў нас дарогі. Раней было ўсё роўненька», – узгадвае лепшыя часы жыхарка Зарэчча Святлана.

Але самая галоўная праблема – як знайсці годную працу. Мястэчка налічвае больш за дзве тысячы жыхароў. Толькі некаторым з працаздольнага насельніцтва пашчасціла ўладкавацца ў дзіцячы садок, школу ці краму.

«А кім яны тут будуць працаваць? Дворнікамі? З добрай адукацыяй і паводле спецыяльнасці тут нідзе не ўладкуешся. Толькі падсобны працаўнік без адукацыі», – наракае Аляксандр, мясцовы жыхар.

«У Беларусі толькі лянівы можа не зарабіць»

Што праўда, мясцовыя ўлады праблемы не бачаць. Маўляў, усе ахвотныя даўно знайшлі працу.

«Мужчынская частка насельніцтва некуды ездзіць, а так праца ёсць – папраўчая калонія № 24», – мяркуе Юлія Сідарэнка, Зарэцкі пасялковы выканкам.

І сапраўды, непадалёк месціцца жаночая папраўчая калонія, якая дае працу прыблізна 150-ці асобам. Як быць з тымі, хто не жадае працаваць за калючым дротам, а ад турмаў трымацца як мага далей? Застаецца яшчэ Рэчыца, што за 20 кіламетраў. Аднак абсалютная большасць працаздольнага мужчынскага насельніцтва вымушаная за працай ехаць у Расею. Мужоў і бацькоў тут не бачаць месяцамі.

У той жа час у мястэчку актыўна праходзіць выбарчая кампанія ў Палату прадстаўнікоў. Што праўда, да агітацыі і самых выбараў у Зарэччы ставяцца скептычна. Праблемы людзей намагаюцца выслухаць і агучыць кандыдаты ад дэмакратычнай супольнасці.

«Людзей прымушаюць, ставяць у такія рамкі, каб ісці і зарабляць, паводле новых грошай, за Br 300. Ці на такія грошы можна пракарміць сям’ю», – абураецца Іна Маненкава, кандыдатка ў дэпутаты ад «Гавары праўду» ў Рэчыцкай акрузе.

Як заяўляюць прадстаўнікі апазіцыі, статыстыка ў беспрацоўі ў Беларусі старанна хаваецца. Паводле афіцыйных звестак, яе ўзровень ледзь перавышае адзін адсотак. Незалежныя крыніцы кажуць, што лічба беспрацоўных у сітуацыі эканамічнага крызісу ва ўсёй краіне можа быць большая ў разы. Толькі летась у выніку скарачэнняў на беларускіх прадпрыемствах працу маглі страціць дзясяткі тысячаў асобаў. Шэрагі беспрацоўных папоўнілі і тысячы прадпрымальнікаў, якія былі вымушаныя спыніць сваю дзейнасць.

«Белсат»

26 августа 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…