+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Самыя папулярныя беларускія хэштэгі twitter ў 2015 годзе

1. #пагоняпобач.

пагоня побач

Гэты хэштэг быў створаны ў падтрымку кадэтаў Ястрабельскай вучэльні, якія апублікавалі фота ў майках з «Пагоняй», а адміністрацыя ўстановы пачала рабіць ціск на іх. Ініцыятары заклікалі публікаваць уласныя фота з «Пагоняй» і распавядаць пра сваё стаўленьне да нацыянальнага герба. Акцыя нарабіла столькі шуму, што кадэтаў ня выключылі з вучэльні, а фота з гербам «Пагоня» дагэтуль гуляюць па інтэрнэце.

2. #norussianbaseinbelarus

расейскія базы

Як толькі пачаліся чуткі, што Расея можа разьмясьціць свае вайсковыя паветраныя базы ў Беларусі, карыстальнікі сеціва адразу вывелі ў топы адмысловы хэштэг супраць расейскіх ваенных аб’ектаў. Да акцыі далучыліся і ўкраінцы. У Менску нават прайшоў сход супраць замежных базаў і што дзіўна: празь некалькі дзён Лукашэнка выступіў па ТБ і сказаў, што расейскія базы нам не патрэбныя.

3. #ТаК

ТаК

Гэты хэштэг актыўна выкарыстоўваўся ініцыятыўнай камандай Тацьцяны Караткевіч на прэзыдэнцкіх выбарах. Яна і сама ўжывала яго ў сваіх твітах Падчас галасавньня, ён выйшаў у беларускі топ twitter, бо пад ім людзі посьцілі свае бюлетэні з голасам за Караткевіч. 

4. #25sakavika

Дзень Волі

Традыцыйны хэштаг, прысвечаны Дню Волі. Яго выкарыстоўваюць як у twitter, так і ў іншых сацыяльных сетках. Сам Дзень Волі адзначыўся дэманстрацыяй з вялікай колькасьцю бел-чырвона-белых сьцягоў і людзей ў вышыванках. 


5. #сход

Сход

Мікалай Статкевіч у верасьні правеў народны сход, прысьвечаны абмеркаваньню вынікаў дзейнасьці Аляксандра Лукашэнкі. Лік удзельнікаў ішоў на сотні ці нават тысячы, а у сацыяльных сетках, як заўсёды, яшчэ больш людзей абмяркоўвалі гэтую акцыю пад адмысловым хэштэгам.

6. #ПридумайНалогДляБеларуси

«Лукашэнку трэба увесьці падатак на падатак». Так беларускія карыстальнікі twitter прапаноўвалі прэзыдэнту ідэі новых падаткаў. Гэты флэшмоб беларусы распачалі ў адказ на дэкрэт «аб дармаедах».

7. #freebelarusian

freebelarusian

Беларусы імгненна распачалі кампанію салідарнасьці з беларусам Кірылам Сілівончыкам, які быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня з Расеі за допісы ў падтрымку Ўкраіны. Карыстальнікі twitter, facebook і vkontakte выкарыстоўвалі гэты хэштэг каб разьнесьці інфармацыю і заклікаць людзей пісаць лісты падтрымкі Кірылу.

8. #agl29

агл29

У студзені больш чым 7 гадзінаў Лукашэнка даваў прэсавую канфэрэнцыю прадстаўнікам беларускіх і замежных мэдыяў. Усе самыя сьмешныя цытаты і жарты беларусы разьмяшчалі пад адмыслова створаным хэштэгам #agl29.

9. #нобельразам

нобельразам

Пакуль беларускае ТБ ігнаравала першую беларускую Нобэлеўскую ляўрэятку, у сацыяльных сетках быў запушчаны флэшмоб «Святкуем Нобэля разам». Відэатрансьляцыю выступу Сьвятланы Алексіевіч можна было паглядзець на вялікіх экранах у папулярных клюбах, кавярнях.

10. #караткевіч85

Караткевіч 85

Пад гэтым хэштэгам беларусы 26 лістапада адзначалі 85 гадоў з дня нараджэньня пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча. Яны разьмяшчалі цытаты, фота і відэа народнага пісьменьніка Беларусі.

«Радыё Свабода»

28 декабря 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…