+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Фрылансеры: «Наш Магілёў» — не іх Могилев…

Сёння ў мяне онлайн на сайце “НАШ Магілёў”. Размаўляем, дыскутуем з рэдактарам – Ігарам Барысавым. І нечакана даведваюся, што заўтра а 9-й раніцы яго будуць судзіць у Кастрычніцкім судзе абласнога цэнтра.

Няма сэнсу пераказваць падрабязнасці: агулам гэта выглядае як парушэнне закона аб СМІ.

barysau_2

Нагадаю, што вялікі грамадскі рэзананс выклікаў таксама ціск уладаў на магілёўскіх журналістаў-фрылансераў Аляксандра Буракова і Міхаіла Аршынскага. Аляксандр, напрыклад, быў змушаны накіраваць індывідуальную скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН, каб сярод іншага дабіцца рэкамендацыі уплывовай міжнароднай арганізацыі Ураду Рэспублікі Беларусь прывесці нормы нацыянальнага Закона “Аб сродках масавай інфармацыі” і практыку яго прымянення ў адпаведнасць з артыкулам 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Журналіст звярнуўся ў ААН пасля таго, як абышоў УСЕ судовыя беларускія інстанцыі ў спробах абскардзіць свой штраф у памеры 40 базавых велічынь за нібыта незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.

А што чакае заўтра Ігара Барысава? Чарговы штраф ці нават больш суровае пакаранне?

Усялякае можа стацца. За апошні месяц я сустракалася з журналістамі Брэста, Гродна, Гомеля – паўсюль пераслед іхных калег, абвінавачанні ў быццам незаконнай дзейнасці.

Чарговым разам даводзіцца канстатаваць: беларускае заканадаўства адстала ад часу, яно тармозіць свабоду слова – базавую падставу дэмакратычнага развіцця краіны. Далучаюся да звароту БАЖ у Вярхоўны суд, Генпракуратуру, МУС і КДБ пра неправамоцнае прыцягненне да адказнасці журналістаў-фрылансераў, бо лічу неабходным змяніць сённяшнюю практыку прымянення да іх заканадаўства.

З гэтыми думкамі і зайшла у магілёўскі Дом друку, дзе месціцца большасць газетных рэдакцый. Адметны факт: у 400-тысячным абласным цэнтры не засталося аніводнай незалежнай грамадска-палітычнай газеты. А раней былі…

Галоўны рэдактар “Вячэрняга Магілёва” Надзея Леўчанка наўпрост сказала, што яе журналісты імкнуцца быць па-за палітыкай. Што думае пра заўтрашні суд над Ігарам Барысавым? “Усё мусіць быць па закону…” Пытанне пра салідарнасць павісла ў паветры… 

Атрымліваецца, «Вечерний Могилев» выракся «Нашага Магілёва»?

МоглиевБАж

Не дужа імкнуліся разважаць на гэтую тэму супрацоўнікі іншых выданняў… Яны папросту баяліся размаўляць з нами. 

«Наш Магілёў» — не іх Могилев…

І ў тым бяда.

Што ж, спадзяюся, на заклік пра маральную падтрымку адгукнуцца чытачы. Ва ўсялякім разе сябры з маёй ініцыятыўнай групы абавязкова будуць заўтра побач з Ігарам Барысавым.

З «Нашым Магілёвам».

Татьяна Короткевич, www.zapraudu.info

 

 

 

14 июля 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…