+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Што рабіць, калі “прэзідэнт” Караткевіч пойдзе ў дэкрэт?

Сустрэча Таццяны Караткевіч з грамадскасцю Гародні адбылася ўвечары 28 чэрвеня ў памяшканні Саюзу Палякаў на вуліцы Будзёнага. Нягледзячы на дачны сезон, адпачынкі ды яшчэ гарадскі фестываль разам з добрым надвор’ем, некалькі дзясяткаў гарадзенцаў прыйшлі, каб убачыць патэнцыйнага кандыдата і задаць ей свае пытанні. Прысутныя былі розных узростаў, але большасць — старэйшыя за 35-40 гадоў.

get_img (3)

698d0c806040df8420a2160a19315fc8

Свой выступ прэтэндэнтка на найвышэйшы пост пачала словамі: “Мяне завуць Таццяна Караткевіч і я хачу стаць прэзідэнтам Беларусі!”. Распавяла крыху пра сваё жыццё і кар’еру, сама адказала на найбольш папулярныя, з яе словаў, пытанні.  

Коратка іх можна сфармуляваць так:  

Навошта ісці, калі ўсё перадвырашана?

Бо маю зрабіць усё, што магу.

У чым будзе заключацца перамога, калі максімум адсоткаў налічаць дзейснаму прэзідэнту?

Перамога – гэта падтрымка людзей і іх аб’яднанне вакол ідэі мірных пераменаў, а сапраўдныя рэзультаты  агучаць сацыёлагі.

Пытанні з залу тычыліся найперш сацыяльных і эканамічных пытанняў: заробкаў, пенсійнай рэформы, закону пра тунеядцаў. Нехта нават запытаў пра тое, хто спаліў Хатынь. Таццяна адказвала стрымана, без выразнага хвалявання, распавядала пра паездкі па рэгіёнах, часам смяялася.  

Прэтэндэнт на прэзідэнцкае крэсла выказалася за лагодныя рэформы і дыялог, пазбяганне “шокавай тэрапіі”, максімальна празрыстую эканоміку, шырокае мясцовае самакіраванне, нейтральны статус Беларусі і двухмоўе. Ігар Лялькоў, прадстаўнік кааліцыіі «Народны рэферэндум», якая падтрымлівае кандыдатуру Таццяны Караткевіч, час почас устаўляў рэмаркі, дадаючы лічбы ды адсоткі.

Са слоў Караткевіч, цяперашняя ўлада толькі кажа пра рэформы, але нічога не робіць, бо ў яе няма для гэтага палітычнай волі. «Мы ня можам адразу вырашыць усе праблемы, але мы хацім змяніць сам прынцып кіравання, каб мірныя перамены сталі магчымымі«. Таццяна таксама дадала, што «што мадэрнізацыя патрэбна ў першую чаргу не ў прамысловасці ці якой іншай сферы, а ў галавах«.

Малады хлопец, які прысутнічаў на сутрэчы, запытаў пра стаўленне патэнцыйнай кандыдаткі ў прэзідэнты да дэкамунізацыі. Таццяна Караткевіч адказала, што трэба паважаць усе этапы гісторыі краіны і нельга нічога выкрэсліваць. Яна таксама дадала, што ёй падабаецца вопыт Літвы, дзе быў створаны музей камунізму.  

Былі і адступленні на асабістую тэму. Нехта задаў пытанне, маўляў, што будзе рабіць “прэзідэнт” Караткевіч калі раптам давядзецца зыходзіць у дэкрэт? Няўжо дэлегаваць пасаду – мужу?.. Таццяна з усмешкай узгадала сітуацыю, калі будучы цяжарнай хадзіла на працу да апошняга: сышла ў дэкрэт у траўні, а нарадзіла ў чэрвені. Патэнцыйны кандыдат, дарэчы, замужам і гадуе 12-гадовага сына.

— А што будзеце рабіць, калі Лукашэнка прапануе Вам пасаду ў сваёй адміністрацыі альбо ў міністэрстве? – чарговае пытанне з залу.  

— Пагаджуся, — асабліва не раздумваючы адказвае Караткевіч, — бо гэта частка маёй ідэі мірных пераменаў. Таццяна таксама ўзгадала сітуацыю з 2010 года, калі Некляеву напярэдадні выбараў прапанавалі пасаду міністра культуры ўзамен на зняццё сваёй кандыдатуры і той адмовіўся. Са словаў Караткевіч, кандыдат ад “Гавары праўду” пасля неаднойчы шкадаваў аб гэтым.  

Сустрэча скончылася апладысментамі, а ўсе жадаючыя – каля дзесятку чалавек – змаглі запісацца ў ініцыятыўную групу Таццяны Караткевіч. У Гродзенскай вобласці яе ўзначаліць мясцовы каардынатар кампаніі “Гавары праўду” Зміцер Бандарчук, які ўжо кіраваў абласным штабам Някляева ў 2010-м.

get_img (2)

Твой СтыльБелорусский партизан

29 июня 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…