+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Светлагорск. Настальгія па парку (відэа)

Светлагорск – малады горад, адзін з цэнтраў цэлюлозна – папяровай вытворчасці. Але ў ім няма добраўладкаванага гарадскога парка. Дакладней, ён існаваў нейкі час, а ў апошнія гады прыйшоў у заняпад. Светлагорскі актывіст Аляксей Блажэвіч распавёў пра намаганні грамадзян у справе адраджэння парка.

Светлогорск парк5

Аляксей стварыў відэа, у якім распавядаецца пра мінулае і сучаснае Светлагорскага парка:

Справа па сбору подпісаў да ліста з тэмай добраупарадкавання парка Светлагорска была распачата ў 2014 годзе адным з актыўных жыхароў горада. Ліст быў перададзены ў Светлагорскі райвыканкам, які прызнаў наяўнасць праблемым і выявіў накірункі дзеянняў. Добраўладкаванне павінна было праводзіцца ў два этапы, з якіх быў рэалізаваны толькі адзін – прыборка тэрыторыі і касметычны рамонт. Другі этап прадугледжваў большыя фінансавыя выдаткі.

Светлогорск парк7

У 2015 Аляксей і яго брат вырашылі зноў сабраць суполку актыўных жыхароў горада па пытанню адраджэння парка. Усяго сабралася 6 чалавек. Яны працягвалі пісаць лісты у райвыканкам, аблвыканкам, раёны савет дэпутатаў, патрабавалі працягнуць працы па добраўладкаванні парка і прывядзенні яго ў сучасны выгляд. Адзін раз Аляксей нават схадзіў па гэтым пытанні на прыём у адміністрацыю прэзідэнта.

Шматлікія звароты прывялі да таго, што Светлагорскі райвыканкам проста спыніў перапіску з актывістамі па пытанню адраджэння парка. Аляксей нават прапанаваў стварыць паркавае прадпрыемства тыпа ААТ з дзьвума асноўнымі уласнікамі: КЖУП «Светач» горада Светлагорск, якое падпарадкоўваецца райвыканкаму, і ім самім.

Але прапанова актывіста была адхілена, і ён зноў звярнуўся ў адміністрацыю прэзідэнта напрыканцы лютага. Зараз Аляксей чакае адказ.

Светлогорск парк2

Светлагорскі актывіст адзначыў, што падчас прымаў раёныя чыноўнікі амаль заўсёды гаварылі наступнае: «Мы ведаем пра парк, гэта адна з «гарачых» тэм, але мы не будзем нічога рабіць, пакуль не прыйдзе інвестар!»

Здаецца, тое ж самае адбываецца і па ўсей краіне: мясцовыя ўлады чакаюць “добрага” інвестара, які ім дапаможа, але амаль нічго не робяць, каб прывабіць яго.

www.zapraudu.info

2 марта 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…