+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Святлана Алексіевіч: “Нас аб’ядноўвае Чарнобыль, мова і культура”

ТК АД Алексиевич

Адна з лідараў “Гавары праўду” Таццяна Караткевіч прысутнічала на сустрэчы з лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі Святланай Алексіевіч. Яна запыталася ў пісьменніцы, што, на яе погляд, аб’яднала, аб’ядноўвае і будзе аб’ядноўваць беларусаў.

— Гэта Чарнобыль (на жаль), мова і культура, каб мызаявілі пра сябе як нацыю, — адказала Святлана Алексіевіч.

— Праблема Чарнобыля стане перад намі. Нядаўна я размаўляла зь японцамі, і яны сказалі, што многія рэчы ў нас падобныя: „У нас улада паводзіла сябе так жа, як паводзіць сябе ваша ўлада. Многага мы ня ведалі. Але мы былі ўзброеныя вашымі ведамі. Без Чарнобыля мы былі б ня так гатовыя да Фукусімы“. Усё ж такі Чарнобыльскі ўрок застаўся. Ёсьць такі анэкдот, крыху грубы: „Калі б Чарнобыль выбухнуў у папуасаў, усе б ведалі, акрамя папуасаў“. Наша ўлада часам мне нагадвае такіх папуасаў… Чарнобыль — гэта праблема, якую мы не зразумелі і мы ня вывучылі. Калі ўлада акультурыцца, то гэта будзе галоўнай нашай праблемай. Гэта праблема на некалькі пакаленьняў, — дадала нобелеўская лаўрэатка.

Таксама Святлана Алексіевіч адзначыла:

— Нацыянальная праблема, натуральна, вельмі важная. Праблема мовы, літаратуры, культуры, каб мы сталі паўнавартаснай нацыяй. Ва Ўкраіне ў савецкі час усе размаўлялі па- руску, а цяпер, калі я была там нядаўна, усе гавораць па-ўкраінску. Па-украінску і па-ангельску. Значыць, гэта можна. Можа нацыя зрабіць такі рывок. Гэта магчыма. У нас з кім ні сустрэнься — дактары, таксісты, выпадковыя людзі — усе разумныя, усе ўсё разумеюць. Але кожны сядзіць, як крот, у сваім кутку. Што яны там рыюць, я ня ведаю. Так што нацыянальная праблема самая галоўная, і Чарнобыль.

«Радыё Свабода»

15 апреля 2016

Коментарии

  • Andy Voter16 апреля 2016 #

    Но даже экс-кандидат в президенты республики, — никто не догадался спросить у Алексиевич о ее маленьком красном человеке как единственном источнике власти в условиях всеобщего избирательного права.

    • Andy Voter17 апреля 2016 #

      «Вся национальная элита» так и не додумалась спросить у Алексиевич о ее маленьком красном человеке: как его победить на выборах, этот единственный источник власти…

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…