+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Сяргей Мякека і Сяргей Двурэчанскі: новыя твары «Гавары праўду»

Ад кампаніі «Гавары Праўду» ў Гародні кандадатамі на парламенція выбары вылучаюцца новыя людзі: малады бацька, мэнэджар па продажах Сяргей Мекека і элекрык, валанцёр «Чырвонага Крыжа» Сяргей Двурэчанскі. Абодва прыйшлі ў беларускую палітыку у час мінулай прэзідэнцкай кампаніі і займаліся зборам подпісаў за Таццяну Караткевіч. Чаму ж яны вырашылі стаць дэпутатамі?

?????????????

— Я вырашыў ісці на гэтыя выбары, бо я як малады бацька і сем’янін пастаянна сутыкаюся з праблемай адсутнасці жытла і недаступнасці крэдытаў, адсутнасці дзіцячых дактароў у паліклініках. І нават прагуляцца з дзіцём праблема, бо у нас горад — асфальт, і ні паркаў, ні двароў, — распавядае Сяргей Мякека.

Другі прадстаўнік «Гавары праўду» Сяргей Двурэчанскі кажа:

— Мне не абыякавы лёс маіх дзяцей, сям′і, людзей, якія жывуць у гэтым горадзе. Я жыву тут з васмідзясятага года, з трох гадоў. Працую слесарам-электрыкам у Гарадзенскім тралейбусным упраўленні, а да гэтага быў індывідуальным прадпрымальнікам. Вяду актыўны лад жыцця і уваходжу ў розныя грамадскія арганізацыі.  

Прадстаўнікі «Гавары Праўду» па Гародні будуць вылучацца як незалежныя кандыдаты, шляхам збору подпісаў. Таксама для працы з выбарцамі маладыя палітыкі плануюць выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі.

«Беларускае Радыё Рацыя»

1 июля 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…