+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Сяргей Мякека: Пікет пад трыма сцягамі

Кандыдат ад “Гавары праўду!” па Гродненскай-Ленінскай акрузе №52 у Гародні Сяргей Мякека правёў агітацыйны пікет пад трыма сцягамі.

m1

Апроч сцяга “Гавары праўду!”, на акцыі луналі бел-чырвона-белы і чырвона-зялёны сцягі.

m5

Каментуе Сяргей Мякека:

– Мне падаецца, што мы цягам 20 гадоў спрабавалі адзін аднаго раз’яднаць: камусьці па духу, ідэалогіі быў бліжэй чырвона-зялёны сцяг, камусьці – бел-чырвона-белы. Хопіць дзяліць людзей на добрых і дрэнных, нашых і чужых. Трэба пачынаць яднацца, станавіцца моцным кулаком, які можа пачаць штосьці рабіць.

m6

Варта узгадаць, што пікеты пад трыма сцягамі праводзіць яшчэ адзін кандыдат ад «Гавары праўду» — Яраслаў Журык (Васянцоўская акруга № 93).

«Радыё Рацыя»

1 сентября 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…