+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч абскардзіць вынікі выбараў у ЦВК

Кандыдат на прэзыдэнцкую пасаду Тацяна Караткевіч сёньня перадае ў Цэнтральную выбарчую камісію скаргу на вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

Спадарыня Караткевіч патрабуе ад ЦВК прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі.

Пра гэта Свабодзе паведаміў прадстаўнік Тацяны Караткевіч у Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Лялькоў:

Ігар Лялькоў

«Мы патрабуем прызнаць выбары несапраўднымі з-за шматлікіх парушэньняў заканадаўства. У скарзе прыводзіцца шмат фактаў парушэньня заканадаўства, якія зафіксаваныя назіральнікамі з розных структураў, найперш грамадзкай кампаніі „Права выбару-2015“. Зафіксаванае масавае парушэньне заканадаўства, пачынаючы ад этапу агітацыі. Канкурэнты на пасаду прэзыдэнта былі ў няроўных умовах, і гэта было бачна ўжо ад этапу фармаваньня выбарчых камісіяў. Канчаючы маніпуляцыямі зь яўкай выбарцаў, што зафіксавана ў назіраньнях. І, натуральна, мы скардзімся на непразрысты падлік бюлетэняў. Карацей, тут цэлы комплекс прычынаў».

Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў разгледзіць гэтую скаргу на сваім пасяджэньні ў пятніцу 16 кастрычніка. Ігар Лялькоў ужо атрымаў тэлеграму з запрашэньнем у ЦВК. Згодна зь беларускім заканадаўствам абскардзіць вынікі выбараў могуць толькі кандыдаты на прэзыдэнта. І толькі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.

AE9AA21D-B3E0-4623-8582-5983EC37A126_w268_r1

«А далей — сытуацыя вельмі цікавая, — тлумачыць спэцыяліст у галіне выбарчага заканадаўства Сяргей Альфер. — Калі ЦВК не задаволіць скаргу Тацяны Караткевіч, то гэта азначае, што далей зьвяртацца ёй няма куды, бо адмоўнае рашэньне ЦВК, згодна з законам, лічыцца канчатковым».

А вось калі Цэнтральная выбарчая камісія задаволіць патрабаваньне Тацяны Караткевіч і прызнае вынікі выбараў несапраўднымі, то тады яе рашэньне можа абскрадзіць у Вярхоўным Судзе іншы кандыдат — напрыклад, Аляксандар Лукашэнка.

16 кастрычніка Цэнтральная выбарчая камісія мае намер зацьвердзіць канчатковыя вынікі галасаваньня. Тыя лічбы, якія прадстаўленыя цяпер, афіцыйна пакуль лічацца папярэднімі. Гэтая працэдура звычайная для прэзыдэнцкіх выбараў, і разыходжаньні паміж папярэднімі і канчатковымі лічбамі заўжды былі неістотнымі.

«Радыё Свабода»

14 октября 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…