+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч адзначыла Дзень вайсковай Славы пад крыжам і зоркай

У Дзень вайсковай славы прэтэндэнт на удзел у прэзідэнцкіх выбарах Таццяна Караткевіч разам з сябрамі сваёй каманды пабывала ў мястэчку Гайна, што пад Лагойскам.

Тут у 1514 годзе кароль Жыгімонт І наладзіў жалобнае набажэнства па героях, загінулых пад час Аршанскай бітвы. Двух блізкіх да сябе ваяроў – Станіслава Аарона ды Станіслава Ніскоўскага пахавалі пад сценамі велічнага гайнаўскага касцёла. Кароль моцна дапамог яму, але з абавязкам, “каб у памяць подзвігу пад Воршай пробашчы штомесяц правілі адну імшу аб Нараджэнні Найсвяцейшай Панны Марыі са згадкай імёнаў двух Станіславаў, што ў бітве палеглі”.

Праз год і пяць стагоддзяў на тым месцы застаўся толькі курган з двума крыжамі. Спадарыня Караткевіч і актывісты яе штаба ўсклалі да іх кветкі.

— Мясцовы жыхары расказалі, што славуты касцёл разбурылі ў апошнюю вайну: тут быў апорны пункт гітлераўцаў… А “дабілі” яго ўжо мясцовыя ўлады ў 1960-х – папросту зруйнавалі… Крыжы тыя, дарэчы, пастаўлены не з ініцыятывы чынавенства – гэта справа рук неабыякавых грамадзян, для каго паняцці памяці, гісторыі, гонару і годнасці, патрыятызму не проста зацёртыя словы, – пракаментавала Таццяна Караткевіч. – Але ж літаральна ў пяці метрах ад крыжоў я знайшла ў сметніку помнік капітану медыцынскай службы Чырвонай арміі Казлову Фёдару Фёдаравічу, што загінуў у 1944-м… Дзякуй Богу, крыжы цэлыя, але чаму гэткае стаўленне да помніка? Побач жа вялікая мясцовая школы з выдатным краязнаўчым музеем, непадалёк і сельсавет, дый райвыканкам у дзясятку кіламетраў. І ніхто не бачыць гэтай абыякавасці…

IMG_1345-08-09

Дзень вайсковай славы Беларусі – і пад крыжам Аршанскай бітвы з маскоўскімі захопнікамі, і пад зоркай аперацыі “Баграціён” з фашысцкімі “звышлюдзьмі”. Гэта – адно цэлае. Непарушнае. Як гонар і годнасць.

…Другі букет кветак Таццяна Караткевіч усклала да помніка тым амаль 200 жыхарам Гайны, якія загінулі за Бацькаўшчыну падчас Другой Сусветнай. Як два Станіславы ў бітве пад Воршай.

«Салідарнасць»

8 сентября 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…