+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч мае намер выкарыстоўваць досвед працы ў камандзе Уладзіміра Някляева ў сваёй прэзідэнцкай гонцы

Таксама Таццяна Караткевіч паведаміла, што правядзе кампанію за кошт унутраных рэсурсаў — ахвяраванняў людзей і дапамогі валанцёраў. Пры гэтым прэтэндэнтка на пасаду прэзідэнта распавяла, што будзе рада дапамозе Уладзіміра Някляева, які дагэтуль абяцаў падтрымаць яе.

Нягледзячы на адсутнасць іншай дапамогі звонку ў патэнцыйнай кандыдаткі ў прэзідэнты, Таццяна Караткевіч заявіла, што і бяз гэтага адчувае сябе ўпэўнена на старце прэзідэнцкай выбарчай гонкі.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што дзейнічаць збіраецца выключна ў рамках заканадаўства.

Паводле слоў Караткевіч, актыўная праца з выбаршчыкамі ўжо пачалася. Палітык наведала больш за дзесяць гарадоў Беларусі, у тым ліку Рэчыцу, Наваполацк, Мікашэвічы, Верхнядзвінск, дзе сустрэлася з насельніцтвам і мясцовымі актывістамі.

Беларускае Радыё Рацыя

16 июня 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…