+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч: Міністр упэўненая — яны ўсё робяць правільна

Адна з лідараў “Гавары праўду” Таццяна Караткевіч 4 траўня сустрэлася з міністрам працы і сацыяльнай абароны Мар’янай Шчоткінай.

Щеткина

Па словах палітыка, з запланаваных пяці тэм абмеркаваць з міністрам атрымалася фактычна толькі адну – пенсійную рэформу.

Галоўныя прапановы “Гавары праўду”, з якімі Караткевіч прыйшла да Марыяны Шчоткінай: магчымасць павышэння пенсій да 75% ад сярэдняга заробку пры сённяшніх 40%, рэфармаванне сістэмы разлікаў пенсій з індывідуальным каэфіцыентам, каб у 15-гадовы страхавы стаж уваходзілі догляд за дзіцём, тэрміновая служба ў войску і догляд за людзьмі з першай групай інваліднасці. Таксама палітык прапаноўвала, каб жыхарам забруджаным радыяцыяй раёнаў пенсійны ўзрост не падвышалі.

Таццяна Караткевіч: “Прыемна было пачуць ад міністра, што яна ведае, дзе на гэта ўзяць грошы. Гэта быў першы чалавек, які не запытваўся ў мяне: “Дзе браць грошы?” Мы выступалі за тое, каб пенсія была 75% ад сярэдняга заробку. Апынулася, каб гэта забяспечыць, трэба 70 трыльёнаў рублёў. Самае галоўнае, мы ведаем суму і ведаем, дзе ўзяць грошы — гэта, канешне, пераразмеркаванне рэспубліканскага бюджэту, гэта — стварэнне магчымасцяў людзям зарабляць”.

Праўда, кажа Караткевіч, нягледзячы на разуменне, што трэба рабіць і дзе на гэта ўзяць грошы, нічога ў прапанаваным кірунку “пенсійнай рэформы” чыноўнікі Мінпрацы рабіць не збіраюцца.

Па словах Таццяны Караткевіч, “рабіць нічога яны не збіраюцца, таму што чыноўнікі, і міністр у тым ліку, упэўненыя: тое, што яны робяць — гэта ўсё правільна. Маўляў, і заробкі ў краіне павышаюцца, і сацыяльныя праграмы ва ўмовах крызіса не скарочваюцца, і працягласць жыцця ў забруджаных радыяцыяй рэгіёнах толькі расце, і ўвогуле сацыяльная сістэма адна з лепшых у свеце. Хоць мы бачым іншую сітуацыю: сёння ўсё больш людзей скардзяцца на тое, што не толькі заробкі не павышаюцца, але ёсць і праблемы з тым, каб атрымаць сацыяльную дапамогу — яна таксама не расце”.

Як кажа адна з лідараў «Гавары праўду», не паразумеліся яны з міністрам і ў пытанні абароны жанчын. Калі міністр перакананая, што для жанчын і іх абароны ў краіне робіцца вельмі шмат, то ў лідара “Гавары праўду” іншае меркаванне: жанчынам, маўляў, і працы не хапае, і складанасці з самарэалізацыяй. Разам з тым Шчоткіна пагадзілася, што беларускім працадаўцам яшчэ трэба павышаць «культуру наймальніцтва».

Тым не менш, сустрэчай з міністрам Караткевіч задаволеная: “Гэта магчымасць данесці чыноўнікам высокага рангу альтэрнатыўнае бачанне сітуацыі ў краіне, праблем людзей і магчымасць пачуць іх аргументы ў адказ”.

«Еўрарадыё»

4 мая 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…