+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч: Мы – на каманднай хвалі

Сёння ў офісе кампаніі «Гавары праўду» адбыўся брыфінг па выніках сходу рэспубліканскай Рады. Змяшчаем уступнае слова Таццяны Караткевіч.

karatkievich_t_700

— «Гавары праўду» нараджалася камандай, дзеля каманднай працы, і яна бласлаўлялася зноў жа цэлай камандай волатаў беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння.

Сёння мне хочацца згадаць хросных бацькоў кампаніі, тых, чыя камандная лідэрская праца проста неацэнная.

Найперш гэта Святлана Андрэўна Навумава, Генадзь Грушавы, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, – сёння іх, на жаль, ужо няма сярод нас… Але побач з намі ёсьць і застаюцца Радзім Гарэцкі, Уладзімір Някляеў

Дзякуючы ўсім гэтым велічным асобам лідэрства ў «Гавары праўду» стала фактычна сакральным.

А сакральнае патрабуе асаблівай увагі, надзвычай узважанага стаўлення.

Мы выдатна ўсведамляем таксама, што і ў цэлым каманда ГП была і застаецца лідэрам – сама па сабе. Яна ў стане ў пэўны час і момант максімальна мабілізавацца і настроіцца менавіта на камандную працу.

Зараз каманда скіраваная на тое, каб на самым высокім узроўні правесці выбарчую кампанію.

І я лічу, што да з’езда нам усім зразумела, чым неабходна займацца, мы выдатна ўсведамляем, што мусім зрабіць у першую чаргу.

То бок педаліраваць вырашэнне праблемы персанальнага лідэрства не бачым ні з этычных, ні з палітычных пазіцый.

www.zapraudu.info

14 апреля 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…