+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч на канцэрте памяці Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна

4C6017F9-DBCE-4FB2-B6F4-628B0C2A655D_w640_r1_s

У вялікай залі Беларускай дзяржаўнай філярмоніі 10 лістапада адбыўся канцэрт-мэмарыял «Струны сэрца чыстага», прысьвечанага памяці паэтаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна.

Акрамя аматараў творчасьці вялікіх паэтаў, ушанаваць іх памяць прыйшлі сваякі і родныя, многія вядомыя паэты, палітыкі, грамадзкія актывісты, у тым ліку экс-кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч разам з некалькімі прыхільнікамі «Гавары праўду». Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін стаялі ў вытокаў кампаніі.

Галоўным удзельнікам канцэрту стаў Нацыянальны народны аркестар імя Жыновіча, а аўтарам праекту — галоўны дырыжор аркестру Міхаіл Казінец.

Вядомыя і папулярныя песьні, напісаныя на словы паэтаў, выконвалі салісты Белдзяржфілярмоніі і іншыя сьпевакі, а ў залі прысутнічалі многія аўтары музыкі гэтых песьняў.

Праз увесь канцэрт гучалі запісы вершаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна ў выкананьні аўтараў.

Першым выступіў сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч, які адразу ж атрымаў авацыі. Цёпла гледачы віталі і іншых артыстаў, а «Завіруху» сьпявала амаль уся напоўненая гледачамі заля.C0DB944A-9587-4DA1-91B6-52A2C3E0F244_w640_s

11 ноября 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…