+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч наведала Берасцейшчыну

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты ад ініцыятывы „Народны рэферэндум” Таццяна Караткевіч 22 чэрвеня прыехала сустрэцца з берасцейцамі.

У першую чаргу яна разам з камандай усклала кветкі да вечнага агню ў мемарыяле «Берасцейская крэспасць».

thumbs_kvetki_karatkevicz-3

„Такім чынам я дакранулась да подзвігу народа”, – адзначыла палітык: — Я рыхтуюся стаць кіраўніком дзяржавы, таму зараз езджу па рэгіёнах, а Берасце –  гэта буйны беларускі горад, сталіца вобласці. Хацелася б сустрэцца з людзьмі, пачуць іх меркаванне, як яны жывуць, што яны хочуць для сябе, для свайго  горада. Канешне дата сённяшняя – гэта пачатак вайны, мы сёння былі ў Берасцейскай крэпасці, я там была ўпершыню, мяне вельмі ўразіў гэты мемарыял.

Таксама Таццяна Караткевіч прыняла ўдзел у зборы подпісаў за вяртанне ракі Мухавец, якую мясцовыя ўлады здалі ў арэнду, у агульнадаступнае  карыстанне. Подпісы збіраліся на вуліцы Савецкай ў рамках кампаніі «Вернем Мухавец народу!».

1512425_1006350322711238_2158052901993973735_n

11403111_1006350252711245_2667634520133036985_n

У выніку Таццяна і старшыня абласной арганізацыі Беларсукай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі зарэгістравалі у агульным аддзеле аблвыканкама каля 1500 подпісаў . Копія звароту была таксама накіравана ў Савет Міністраў Беларусі.

Вечарам у рэдакцыі газеты «Берасцейскі кур’ер» адбылася сустрэча Таццяны Караткевіч з патэнцыйнымі выбаршчыкамі, прадстаўнікамі палітычных партый, грамадскіх арганізацый і прэсы.

11181847_1006400179372919_8830968519292293605_n

 

Патэнцыйная кандыдатака ў прэзідэнты таксама плануе наведаць Берасцейскі раён.

«Беларускае Радыё Рацыя»

Фота «Беларускае Радыё Рацыя» і з сацыяльнай сеткі «Фэйсбук»

22 июня 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…