+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч наведала магілёўскую турму №4, дзе адбывае пакаранне палітвязень Мікалай Статкевіч

Прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта РБ Таццяна Караткевіч 17 жніўня наведала магілёўскую турму №4 і сустрэлася з начальнікам гэтай установы. Менавіта ў турме №4 зараз адбывае пакаранне палітвязень, кандыдат на пасаду прэзідэнта на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч.

Па словах Таццяны Караткевіч, мэтай яе візіта ў турму было паказаць, што беларускае грамадства памятае пра Мікалая Статкевіча і іншых палітвязняў, што ўсіх неабыякавых людзей хвалюе іх лёс, што палітвязняў чакаюць на свабодзе.

Начальнік турмы Аляксандр Дмітроў пагадзіўся сустрэцца з патэнцыйнай кандыдаткай на пасаду прэзідэнта і адказаў на шэраг яе пытанняў. Таццяна Караткевіч адзначыла, што паводзіў ён сябе вельмі ветліва, аднак на шмат якія пытанні адказваў толькі тое, што ў даручанай яму ўстанове ўсё робіцца ў адпаведнасці з законам. Начальнік турмы №4 таксама папярэдзіў, што не можа расказваць падрабязнасці пра ўмовы ўтрымання ў турме, але сказаў пра тое, што Мікалаю Статкевічу была прадастаўлена магчымасць размовы з жонкай, што напярэдадні свайго Дня нараджэння Мікалай Статкевіч атрымаў шмат лістоў і паштовак з волі і ўсе яны былі, згодна з заканадаўствам, дастаўлены да адрасата. Таццяна Караткевіч кажа, што яна нагадала начальніку турмы №4 пра тое, што лёс Мікалая Статкевіча хвалюе многіх людзей, а таксама запыталася, ці задаволены ён эфектыўнасцю сваёй працы, аднак і на гэта пытанне прагучаў адказ, што ў турме №4 усё робіцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Таццяна Караткевіч наведала і Магілёўскую выпраўленчую калонію ІК-15, дзе ў яе таксама адбылася сустрэча з начальнікам установы Аляксеем Лазарэнка. Прэтэндэнт у кандыдаты падкрэсліла, што спадар Лазарэнка быў не вельмі разгаворлівы і адказваў на пытанні ў асноўным толькі, што ў ІК-15 усё робіцца ў адпаведнасці з законам.

У абодвух выпраўленчых установах гутаркі іх кіраўнікоў з патэнцыйным кандыдатам запісваліся на дыктафон. Таццяна Караткевіч з гумарам адзначыла, што затое зараз два начальнікі турмаў у Магілёве ведаюць пра тое, што ёсць такі прэтэндэнт у кандыдаты, як яна.

Прэдэндэнт у кандыдаты кажа, што падчас правядзення пікетавання па збору подпісаў і сустрэч з людзьмі ёй даволі часта задаюць пытанні пра лёс беларускіх палітвязняў. Тое, што палітвязні ёсць к нашай краіне, вельмі хвалюе і яе асабіста. Менавіта гэта і с тала падставай для наведвання выпраўленчых устаноў у Магілёве.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

17 августа 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…