+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч: Нецярпімасьць ідзе з самага верху нашай дзяржавы

Экс-кандыдат на пасаду прэзыдэнта Беларусі Тацяна Караткевіч выказала спачуваньні родным і блізкім Міхаіла Пішчэўскага.

842FFD0A-179A-4A26-9E93-540886E1F1FE_w640_r1_s_cx0_cy18_cw0

На сваёй старонцы ў Фэйсбуку яна адзначыла , што падчас сустрэчаў з выбарцамі неаднойчы чула пытаньні пра сваё стаўленьне да гомасэксуалізму.

«Памёр мянчук Міхаіл Пішчэўскі.

Яго забіла нецярпімасьць у грамадзтве, забіў канкрэтны чалавек, які ўжо на волі. Падчас маіх сустрэчаў з выбарцамі заўсёды былі тыя, хто задаваў пытаньне: „Як я стаўлюся да гомасэксуалізму?“. Гэта заўсёды былі людзі з загадзя падрыхтаванымі пытаньнямі. Яны лічылі, што такім пытаньнем і маім адказам на яго мяне дыскрэдытуюць. Хоць на самой справе абражалі толькі сябе. Ня фактам пытаньня, а тым, што лічаць, што могуць вырашаць за кагосьці іншага, як жыць, каго кахаць, што рабіць.

Гэта перакананьне, што можна дыктаваць іншым, як правільна, ідзе з самага верху нашай дзяржавы і прымае ў грамадзтве самыя страшныя формы. Таму што дае прыклад непамяркоўнасьці, падзяляе нас на „правільных“ і „няправільных“. Я вельмі спачуваю родным і блізкім Міхаіла. І вельмі веру, што мы пабудуем Беларусь, дзе чалавек можа быць сабой і за гэта яго не пакараюць выгнаньнем, турмою або сьмерцю», — напісала Тацяна Караткевіч.

«Радыё Свабода»

28 октября 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…