+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч: Незалежнасць і суверэнітэт — нашае галоўнае багацце

Незалежнасць і суверэнітэт Беларусі — галоўнае нашае багацце. Тое, што мы, незалежна ад эканамічнага стану, зможам перадаць ў спадчыну продкам. Калі захаваем…

Менавіта незалежнасць, а не прыбыванне ва ўладзе аднаго чалавека, гарантуе нам мір і спакой. Беларусы ня хочуць ваяваць. Беларусы ня проста ня хочуць ваяваць, яны ня хочуць, каб нават тэарэтычна існавала такая верагоднасьць.

Мы — незалежная альтэрнатыва. Нам не дае грошы Расія ці НАТА. Мы праводзім сваю кампанію ў інтарэсах простых людзей, толькі простых людзей просім аб падтрымцы, толькі на іх разьлічваем і толькі ад іх будзем залежыць.

Самолеты ВВС РФ на территории воин

Але ж нас вельмі турбуюць некаторыя апошнія тэндэнцыі зьнешняй палітыкі. Так, існуе меркаваньне, што дзеля падтрымкі Масквы на будучых выбарах, дзейнае кіраўніцтва можа пагадзіцца на стварэнне тут вайсковай базы ўсходняга суседа. Аб гэтым адкрыта кажуць ваенныя эксперты.

Ва ўмовах геапалітычнай нестабільнасьці, гэта — неапраўданая рызыка.

Беларусы гэтага адназначна ня хочуць!

Таццяна Караткевіч, www.zapraudu.info

18 августа 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…