+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч пагутарыла з Анжалікай Борыс

Сёння ў Горадні адбылася сустрэча Таццяны Караткевіч са старшынёй нацыянальнай Рады Саюза палякаў Анжалікай Борыс.

Абмеркавалі становішча польскай меншасці на Беларусі. Недапушчальна, але факт: буйнейшая нацыянеальная арганізацыя зараз пазбаўлена афіцыйнага статусу.

710535884_5273639456918425110

На палякаў несправедліва навешваюць ярлыкі: маўляў, гэта суцэльная апазыцыя, пятая калонна, яны чужыя і г.д.

Між тым з боку дзяржавы наадварот павінна адчувацца павага да ўсіх сваіх грамадзянаў. Прычым не толькі ў дэкларацыях, але і на практыцы.

Для суразмоўцаў адназначна іншае: у будучыні палякі — грамадзяне Беларусі на справе атрымаюць магчымасць вольнага нацыянальнага развіцця адпаведна еўрапейскім нормам правоў нацменшасцяў.

Свабоднае развіццё беларускіх палякаў немагчыма без свабоднага развіцця Беларусі як краіны.

Таццяна Караткевіч, www.zapraudu.info

29 июня 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…