+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч прапануе правесці слуханні ў Еўрапарламенце аб дапамозе для Беларусі

Лідар «Гавары праўду», кандыдат у прэзідэнты краіны на нядаўніх выбарах Таццяна Караткевіч 23-24 мая ў Брусэлі правяла сустрэчы з дэпутатамі Еўрапарламента, а таксама з прадстаўнікамі Еўракамісіі.

Dzirk Shubel

Прэс-служба кампаніі папрасіла Таццяну Караткевіч пракаментаваць гэтыя дыскусіі.

— Мы гаварылі пра еўрапейскую палітыку ў дачыненні да Беларусі. Важна, каб яна стала інструментам пабудовы шырокага грамадскага дыялогу і стымулявала супрацоўніцтва паміж грамадзянскай супольнасцю і дзяржавай. Сёння ў наяўнасці актывізацыя перамоўнага працэсу паміж ЕС і Беларуссю, пачынаюцца новыя праграмы, павялічваецца фінансавая падтрымка папярэдніх праектаў — мы гэта вітаем. Важна, каб крокі, якія робяцца, вялі да рэальных перамен, паляпшэння жыцця нашага грамадства і пабудовы грамадскага дыялогу.

Як гэтага дамагчыся?

Мы прапануем ўключаць у вялікія еўрапейскія праекты структуры грамадзянскай супольнасці як сувыканаўцаў. Напрыклад, цяпер заявілі пра падтрымку праграмы беларускай адукацыі — такім чынам, важна, каб часткай гэтага праекту стаў «Балонскі камітэт».

Для таго, каб дэталёва абмеркаваць такія пытанні, кампанія «Гавары праўду» прапануе правесці слуханні ў Еўрапарламенце па еўрапейскай палітыцы ў дачыненні да Беларусі: як зрабіць яе эфектыўнай і пазбегнуць растрат, прадухіліць карупцыю.

На фота: сустрэча Таццяны Караткевіч з Дзіркам Шубелем, кіраўніком дэпартамента па краінах Усходняга партнёрства і Еўрапейскай службы знешняга дзеяння.

zapraudu.info

24 мая 2016

Коментарии

  • Andy Voter24 мая 2016 #

    Cильный ход!.. В отличие от политических иждивенцев, до сих пор еще помышляющих чужими санкциями наказать «родной» режим, ГП, напротив, предлагает Европе сотрудничать и сообща содействовать развитию белорусского общества.

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…