+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч прыняла ўдзел у пікеце па праблемах будаўнічай галіны

Кандыдатка выслухала людзей, распавяла як важна аб’ядноўвацца ў барацьбе за свае правы, і ў чарговы раз заклікала не хадзіць на датэрміновае галасаванне і падтрымаць мірныя перамены.

У пікеце, які адбыўся ў Мінску 3 катсрычніка, таксама ўдзельнічалі падманутыя дольшчыкі ТАА «Валынь» і прадстаўнік прадпрымальнікаў, якія ўклалі грошы ў ГЦ «Галерэя». 

Минск-3-10-3

«Мы звярталіся ва ўсе органы ўлады – і нічога. Горад разглядаў такі варыянт – звярнуцца ў эканамічны суд, каб суд ліквідаваў «Валынь», той кавалак фундамента і некалькі паверхаў прадаць на аукцыёне і грошы падзяліць паміж першымі чэргамі даўжнікоў, а тое, што пасля гэтага застанецца – дольшчыкам. Само сабой, такі варыянт нас не задавальняе., — кажа Сяргей, адзін з удзельнікаў пікету. Яго маці набыла аблігацыі «Валыні» і засталася ні з чым. — Чыноўнікі проста хочуць адкараскацца ад людзей з найменшымі наступствамі для сябе. Ніхто не хоча страціць сваю пасаду».untitled

Минск-3-10-2

«Учора мы былі на прыёме ў Калініна, намесніка прэм’ер-міністра. Там быў Лапцеў, намеснік мэра па пытаннях будаўніцтва і інвестыцый. Калінін паабяцаў, што нашу праблему будуць разглядаць на найвышэйшым узроўні. Сказаў, што разам з намі будуць выпрацоўваць стратэгію, як вырашыць пытанне. То бок, нас будуць запрашаць на нарады, сходы, будуць запрашаць туды ж Следчы камітэт, антыкрызісны кіраўнік «Валыні», чыноўнікі…, — распавядае Андрэй Босік. У 2013 годзе ён уклаў у будаўніцтва 72 тысячы долараў – і сёння не мае ані грошай, ані кватэры. — Але мы не надта верым у гэта. Бо нам увесь час, ці абяцаюць штосьці, а потым нічога не робяць, ці проста нас ігнаруюць. Таму мы і выйшлі сёння на вуліцу».

Мінск-3-10-6

Удзел у мерапрыемстве прыняла  і Святлана Камінская. Жанчына сцвярджае, што яе дачка атрымала замест кватэры памяшканне для захоўвання дзіцячых калысак, якое трохі пераабсталявалі. У руках Камінскай — каля 70 адказаў ад чыноўнікаў. Па словах жанчыны, яе праблему проста ігнаруюць.

«Салідарнасць»

5 октября 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…