+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч: Размяшчэнне замежных ваенных баз на тэрыторыі Беларусі зробяць яе мішэнню

Самолеты ВВС РФ на территории воин

Размяшчэнне замежных ваенных баз на тэрыторыі Беларусі нясе пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны, заявіла прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта актывістка кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч.

«Такія базы зробяць Беларусь мішэнню і з’яўляюцца пагрозай для нашай нацыянальнай бяспекі, — заявіла яна. — Улічваючы канфлікт ва Украіне, безадказна нарошчваць узбраенні іншай краіны на нашай тэрыторыі і ў цэлым у рэгіёне, бо гэтая «стрэльба» можа стрэліць у любы момант. Мы павінны зрабіць усё, каб рэалізаваць артыкул нашай Канстытуцыі і быць нейтральнай еўрапейскай краінай. Гэта залог міру».

Пытанне аб накіраванні прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну прапановы аб падпісанні пагаднення з Беларуссю аб расійскай авіяцыйнай базе на яе тэрыторыі ўнесенае ў парадак дня сённяшняга пасяджэння расійскага ўрада. Як паведамляе сайт расійскага кабінета міністраў, пагадненне «будзе садзейнічаць арганізацыі сумеснай аховы знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы і стварэнню Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь». «Акрамя таго, палажэнні пагаднення доўгатэрмінова замацуюць расійскую ваенную прысутнасць у рэгіёне і будуць садзейнічаць умацаванню яго бяспекі», — гаворыцца ў паведамленні.

БелаПАН

2 сентября 2015

Коментарии

  • Павел Старовойтов2 сентября 2015 #

    Лукашенко похоже уже и не спрашивают об размещении баз на нашей территории.собственно ясно было давно под чью дудку он пляшет,а вот отправка наших солдат в Россию это уже интересно,тем более что россия является агрессором и поддерживает террористов воюющих в Украине….

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…