+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч у Глуску и Бабруйску

11 жніўня прэтэндэнтка на найвышэйшую пасаду ў краіне ад кампаніі «Народны рэферэндум» Таццяна Караткевіч наведала Глуск и Бабруйск. Візіт у Глуск адбыўся ў першай палове дня. На меркаванне Караткевіч, у гэтым горадзе пануе абсалютeная дыктатура мясцовай вертыкалі. Бо ўсіх, хто ставіў подпісы за актывістку «Гавары праўду», здымалі на відэа асобы ў цывільным. Пасля Караткевіч скіравалася ў Бабруйск.

«Мы не збаўляем тэмпу. Наадварот, ставім больш пікетаў, больш актывістаў ходзіць па кватэрах. Паводле звестак з суботы, у нас сабрана 75 тысячаў. Таму ёсць упэўненасць, што мы назбіраем 100 тысяч і нават больш», – адзначае прэтэндэнтка на прэзідэнцтва Таццяна Караткевіч.

Бабруйчане былі прыемна здзіўлены, калі заўважылі саму прэтэндэнта у прэзідэнты на пікеце ля Цэнтральнага рынку. А мужчына з жанчынай сярэдніх гадоў паведамілі, што падтрымліваюць пазіцыю Таццяны Караткевіч адносна роўнасці рускай і беларускай моў.

11217954_10207487430086542_9060566097879338119_n

Акрамя ўдзелу ў пікеце па зборы подпісаў, Караткевіч у Бабруйску сустрэлася з прадпрымальнікамі на мясцовым Цэнтральным рынку.

«Белсат»

12 августа 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…