+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч у Віленскай гімназіі імя Францыска Скарыны

Сёння Таццяна Карaткевіч наведала Віленскую гімназію імя Ф.Скарыны, дзе адбылася сустрэча з выкладчыкамі і вучнямі. Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты паразмаўляла са старшынёй Згуртавання беларусаў Літвы спадарыняй Ларысай Слесаравай і завучам навучальнай установы Юратэ Нарвешэняй.

unnamed (2)

Таццяне правялі эксурсію па ўсёй гімназіі, паказалі малодшыя і старэйшыя класы, а таксама музей беларускага побыту. У гімназіі навучаюцца не толькі этнічныя беларусы, але і дзеці іншых нацыянальнасцяў. Было вельмі прыемна паразмаўляць па-беларуску з дзяўчынкай, якая нарадзілася ў Ташкенце і хлопцам, які нарадзіўся ў Расіі.

unnamed (3)

Падчас сустрэчы Таццяна Караткевіч падкрэсліла: «Найперш, хачу падзякваць усяму калетктыву гімназіі за такую цеплую і шчырую сустрэчу. Таксма вельмі добра, што беларуская амбасада ў Літве і міністэрства адукацыі падтрымліваюць беларускую гімназію. Гэта вельмі добры прыклад, калі намаганні настаўнікаў і адміністрацыі гімназіі адукоўваць дзцей па-беларуску маюць падтрымку дзяржавы. Такую падтрымку трэба пашыраць, як за межамі Беларусі, так і ўнутры краіны. Настаўнікі гімназіі вельмі шкадавалі, што ў самой Беларусі ідзе скарачэнне адукацыі па-беларуску. Нам патрэбна больш адукацыі на роднай мове. Агульнымі намаганнямі — бацькоў, настаўнікаў і дзяржавы — мы паступова вернем беларускую мову ў адукацыю і жыццё беларусаў.»

unnamed (4)

На развітанне Дырэкта гімназіі Дзіана Стахновіч запрашала прыязджаць як мага часцей.

Андрэй Навумаў, www.zapraudu.info

4 сентября 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…