+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч: Улада не прыслухоўваецца да патрэбаў людзей

29 чэрвеня магчымая кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Таццяна Караткевіч у рамках свайго візіту па Гарадзеншчыне наведала Бярозаўку ў Лідскім раёне. Палітык прайшлася па вуліцах і паразмаўляла з жыхарамі горада, а таксама працоўнымі мясцовага шклозавода “Нёман”. Варта зазначыць, што бяразаўчане актыўна ішлі на кантакт. Асноўныя праблемы, якія іх турбуюць, — экалагічная сітуацыя ў горадзе, нізкія заробкі, вельмі абмежаваныя магчымасці працаўладкавання і абыякавае стаўленне да існуючых праблем з боку мясцовага кіраўніцтва. Таццяна Караткевіч азначае:

— Шмат праблемаў я пачула сёння ад жыхароў Бярозаўкі, у тым ліку і ад тых, хто працуе на шклозаводзе “Нёман”. Перадусім пра цэх, які вырабляе шкловату, які вельмі шкодны, і сёння кожнага, каго я сустракала, казаў пра гэта. І самае галоўнае, што ўлада непаважліва аднеслася да меркавання жыхароў і ініцыятывы змяніць гэтую сітуацыю. Гэта гаворыць пра тое, што ўлады сёння не думаюць пра будучыню. Дырэктары арыентуюцца толькі на загады зверху, а меркаванні, патрэбы, інтарэсы людзей ігнаруюцца.

IMG_8893

Такім чынам верагодная кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч пазнаёмілася з горадам над Нёманам, яго жыхарамі і тымі праблемамі, якія варта тут вырашаць. Напрыканцы сустрэчы патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты выказала жаданне яшчэ раз наведаць Бярозаўку, але ўжо ў рамках перадвыбарчых мерапрыемстваў.

S4033012

«Беларускае Радыё Рацыя»

 

 

30 июня 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…