+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч: я і мая каманда жадаем, каб улада паважала людзей

Сёння, 16 ліпеня, Таццяна Караткевіч здала дакументы сваёй ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў у Цэнтрвыбаркам Беларусі . Але перад паходам у ЦВК, запланаваным на 11 гадзін, журналістаў сабралі ў офісе кампаніі “Гавары праўду”, дзе імаверны кандыдат ў прэзідэнты пачаставала іх баршчом уласнага прыгатавання. 

Караткевіч: “З 2010 года, калі старшыня ЦВК сказала сваю фразу пра тое, што павінны рабіць жанчыны, боршч стаў сімвалам удзелу жанчын у палітыцы. Я б хацела, каб гэтая эпоха скончылася, і сёння боршч наліваў і частаваў журналістаў лідар маёй ініцыятыўнай групы Андрэй Дзмітрыеў. І хацелася б падкрэсліць, што сёння шмат актыўных жанчын, якія займаюць і палітычныя пасады, і кіраўніцкія. І таму няма ўжо нават пытання, можа ці не жанчына стаць кандыдатам у прэзідэнты”.

ka2

Прэтэндэнтка заявіла, што збіраецца ісці на выбарах да канца і не плануе здымацца з выбарчай дыстанцыі ні ў якім разе. Галоўная мэта яе ўдзелу ў выбарчай кампаніі — дасягненне мірных пераменаў у краіне. «Мы жадаем, каб людзі атрымоўвалі сапраўды якасныя медыцынскія паслугі і паслугі ў галіне адукацыі, мы жадаем, каб улада пачала паважаць людзей», — падкрэсліла палітык.

k1

Пры гэтым сама Таццяна Караткевіч запісалася ў ініцыятыўную групу палітвязня Мікалая Статкевіча. Палітык паведаміла, што ў выпадку рэгістрацыі групы Статкевіча сама будзе збіраць за яго подпісы і нават запланавала адмысловы пікет у падтрымку палітвязня.

У ініцыятыўнай групе ў Таццяны Караткевіч усяго 1900 чалавек, у тым ліку два кандыдаты ў прэзідэнты на выбарах 2010 году — Алесь Міхалевіч і Рыгор Кастусёў. Яна стала чацвёртым прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта, які падаў дакументы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп: гэта ўжо зрабілі кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, лідары ЛДПБ і “Справядлівага свету”Сяргей Гайдукевіч і Сяргей Калякін. Раніцай 16 ліпеня ў ЦВК таксама падаў дакументы прадпрымальнік з Наваполацка Андрэй Канавец.

Па матэрыялах «Еўрарадыё» і «Белорусские новости»

16 июля 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…