+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч: Як насамрэч пашыраецца зона свабоды

Сёння Таццяна Караткевіч і актывісты “Гавары праўду” паставілі подпісы за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.

stsyag-podpis

Як вядома, “Малады фронт” зараз штодня праводзіць дзеля гэтага пікет на станцыі метро “Кастрычніцкая”.

tk-dashkevich

Таццяна Караткевіч пракаментавала, чаму актывісты кампаніі падпісваюцца за беларускі нацыянальны сцяг:

—  Па-першае, мы выступаем за адзінства разумення нашай гісторыі. Уладзе і значнай частцы грамадства трэба ўрэшце зразумець і прызнаць: бел-чырвона-белы сцяг мае даўнія карані, гэта гістарычны беларускі сімвал. Пад ім атрымала незалежнасць і сучасная Рэспубліка Беларусь.

Надыйшоў час паразумецца і пакласці канец ідэйным спрэчкам. Наш старадаўні сцяг трэба прызнаць гісторыка-культурнай каштоўнасцю, як і герб “Пагоня”.

“Гавары праўду” заўсёды выступала за гэта. Летась, падчас прэзідэнцкай кампаніі, мы передалі бел-чырвона-белы сцяг, пад якім ладзілі выбарчыя пікеты, у Музей беларускай дзяржаўнасці. Па-другое, “Гавары праўду” заўсёды падтрымлівае акцыі іншых апазіцыйных структур, калі яны накіраваныя на канкрэтную справу і нясуць карысць для грамадства.

tk-stsyag3

Хачу адзначыць і наступнае. Каб наш сцяг быў годна ўшанаваны, патрэбна сапраўды крапатлівая і вялікая праца з людзьмі. Усімі сродкамі, якія ёсць у дэмакратычных актывістаў, прыхільнікаў Беларушчыны… І ў гэтым сэнсе Зміцер Дашкевіч са сваімі паплечнікамі паказвае выдатны ўзор. Іхняя праца па збору подпісаў – прыклад шмат для каго. У тым ліку для тых, хто нібыта “пашырае зону свабоды”, вольнага духу сваімі эпізадычнымі малалюднымі акцыямі. А насамрэч яны толькі ўмацоўваюць грамадскую апатыю… Не, рэальнага выніку можна дабівацца не таннымі фокусамі дзеля “карцінкі”, а такімі вось высілкамі, якія штодня мы бачым на прыкладзе выдатнай каманды Змітра Дашкевіча.

Вось чаму мы не проста падтрымалі сёння гэтых хлопцаў, але і падключым заўтра свой актыў у рэгіёнах — дапаможам у зборы подпісаў. І заклікаем падпісацца ўсіх зацікаўленых.

Андрэй Ігнатовіч, www.zapraudu.info

28 сентября 2016

Коментарии

  • Andy Voter30 сентября 2016 #

    Віцябляне выйшлі пратэставаць супраць будаўніцтва Сафійскага сабору. — http://www.svaboda.org/a/28015095.html
    Если кампания «Говори правду» поддержит витеблян, тогда и витебляне поддержат инициативы кампании.

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…