+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч. Ёсць тры рэчы, якія ратуюць і лекуюць

Учора ў тэатры імя Янкі Купалы вядомыя людзі краіны чыталі П’есу “7”, якую прэзентавалі ўжо ў 30 краінах свету. Тэма і мэта – спыніць гвалт у сям’і.

Купала

Перадухіліць, спыніць, для чаго – пачаць нарэшце дзейнічаць!

І першы тут крок – пераступіць праз эмацыйны тормаз звычак, праз сарамлівае “не магу” і адкрыцца іншым – расказаць пра сваю бяду, а можа і нават закрычаць пра яе! На ўвесь свой сусвет – вось я і маё жыццё, я хачу ўзяць адказнасць за яго, каб прайсці свой шлях так, як бачу, хачу і магу… Я гатовая нарэшце падзяліцца сваім горкім досведам, каб толькі ніколі нікому не давялося прайсці маёй дарогай. Доўгім шляхам вяртання сваей душы да свайго жыцця.

Але пры гэтым надзвычай важна, каб тыя, хто побач, аднак каму здаецца, што яны далёка, вось ім таксама трэба адарвацца ад сваёй утульнай замкнёнасці – ім важна таксама зрабіць крок насустрач і адкрыць сваё сэрдца, прыслухацца, адгукнуцца, зрабіць тое, што могуць для іншых…

Так проста?! Але самае складанае тут – менавіта першы крок. Невыносна цяжкі для тых, хто нязгодны. Хто хоча ўзняцца на другі, як цяпер кажуць, левэл свайго жыцця.

Пакуль слухала і глядзела пьесу – параўноўвала лёсы. Асабліва лёс Беларусі. Нечакана ўзніклі асацыяцыі: паміж ахвярай гвалту і Беларуссю шмат агульнага. “Праекцыя” — гаворыце вы. Так, можа быць. Але мэта адна. Каб голос ахвяры гвалту, кім бы яна не была/быў: дзіця, жанчына, мужчына, сталая жанчына ці мужчына – павінен атрымаць сваю моц.

Сёння сацыалогія паказвае, што ў нашай краіне шмат гвалту ў сям’і. Але гэты гвалт носіць часам і невыразны, прыхаваны характар – псіхалагічны, эканамічны. Шмат хто атручаны ім, да такой ступені, што і не заўважаюць нават, як падаюць да дола, знікаюць як асобы.

Ёсць тры рэчы, якія ратуюць і лекуюць:

Каханне – таму што ў каханні ты становішься адказным.

Веданне сваіх правоў – інакш ты не зможаш змагацца за свае правы і дапагаць іншым.

Адкрытасць – таму, што яна адчыняе дзьверы для развіцця і перспектывы.

Таццяна Караткевіч, www.zapraudu.info

5 апреля 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…