+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч заклікае Следчы камітэт спыніць крымінальны пераслед экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксея Міхалевіча

Прэтэндэнт на барацьбу за прэзідэнцкае крэсла, актывістка кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч 26 жніўня накіравала зварот у Следчы камітэт Беларусі. У ім яна прапануе спыніць крымінальную справу ў дачыненні да члена яе ініцыятыўнай групы, экс-кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Аляксея Міхалевіча.

«Станоўча ацэньваючы рашэнне кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь пра вызваленне ад адбыцця пакарання асобаў, якія паводле меркавання вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і замежжа з’яўляліся палітычнымі зняволенымі, лічу неабходным прапанаваць Следчаму камітэту Рэспублікі Беларусь зрабіць наступны крок у справе пераадолення падзелаў у беларускім грамадстве, дасягнення нацыянальнай згоды і пачатку мірных перамен у краіне», — адзначаецца ў звароце.

Гэткім крокам, лічыць Караткевіч, мусіць стаць спыненне крымінальнай справы у дачыненні да члена ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вылучэнне яе кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 г. Аляксея Міхалевіча.

З улікам таго, што пасля вызвалення з месцаў пазбаўлення свабоды Мікалая Статкевіча ўжо ўсе асуджаныя па справах, звязаных з падзеямі 2010 г., знаходзяцца на волі, актывістка кампаніі «Гавары праўду» лічыць нелагічным і негуманным працягваць далей следства па справе А.А.Міхалевіча і тым самым пазбаўляць яго магчымасці вярнуцца на радзіму і нарэшце, пасля шматгадовага перапынку, уз’яднацца з сям’ёй і выкарыстоўваць свой багаты досвед і веды ў Беларусі і на карысць Беларусі».

Тым самым, упэўнена Таццяна Караткевіч, Следчы камітэт «зробіць значны ўнёсак у зняццё палітычнай і сацыяльнай напружанасці ў беларускім грамадстве, якая запанавала пасля сумнавядомых падзей снежня 2010 года, а таксама праявіць сапраўдны гуманізм і адказнасць перад мірнай будучыняй краіны».

«Белорусские новости«

27 августа 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…