+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Таццяна Равяка пра Нацыянальны план па правах чалавека: «Не чытала, але…»

000020769760big

У Беларусі прынялі першы Нацыянальны план па правах чалавека. Пра гэта паведаміла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына:

— Гэты Нацыянальны планпалітычны дакумент, які з’яўляецца своеасаблівай дарожнай картай, што вызначае асноўныя накірункі дзеянняў па імплементацыі нашых абавязкаў па выкананню правоў чалавека.

Каментар праваабаронцы Таццяны Равякі:

Калі сапраўды дакумент адштурхоўваецца ад рэкамендацый, атрыманых і прынятых Беларуссю ў межах Універсальнага перыядычнага агляду, то што мы можам атрымаць? З дыскрымінацыяй па розных прыкметах мы ўжо справіліся, судовую сістэму рэфармавалі (забяспечылі незалежнасць і бесстароннасць), навялі парадак з заканадаўствам аб палітычных партыях і грамадскіх аб’яднаннях (забяспечылі свабоду асацыяцыяў), і вы не паверыце – але і выбарчую сістэму зрабілі дасканалай. Па гэтых пазіцыях Беларусь прынялла рэкамендацыі як выканананыя.

Ну а чым яшчэ заняцца ў астатніх накірунках?

Створым нацыянальную ўстанову па правах чалавека? Не, мы працягнем высілкі, вывучым магчымасць стварэння, актывізуем высілкі, разгледзім мэтазгоднасць і г.д.

Адменім смяротнае пакаранне ці ўвядзем мараторый? Не, мы будзем праводзіць публічныя кампаніі на гэтую тэму, разгледзім пытанне, актывізуем абмеркаванне ў рамках парламенцкай групы і т.п.

Зменім заканадаўства, якое абмяжоўвае свабоду выказвання меркаванняў, прывядзём яго да міжнародных стандартаў, парастанем адвольна затрымліваць журналістаў, адменім кантроль за інтэрнэтам? Не, мы палепшым агульную сітуацыю са свабодай слова, забяспечым гарантыі свабоды выказвання меркаванняў і г.д.

Адменім крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі? Не, мы і так ужо поўна забяспечылі права на свабоду асацыяцыяў (глядзіце вышэй).

Упусцім у краіну спецдакладчыка па правах чалавека? Не, мы будзем супрацоўнічаць з праваабарончымі механізмамі ААН, а таксама дазволім наведванне краіны мандатарыям спецыяльных працэдур (якіх – самі вызначым)…

І ўвогуле мы будзем імкнуцца, разглядаць пытанні, ладзіць дыскусіі, вывучаць, актывізоўвацца…

Адзінае шчаслівае выключэнне – далучэнне да Канвенцыі аб правах інвалідаў і ратыфікацыя яе — гэта ўжо рэальнасць. Шмат намераў ёсць рабіць ў сацыяльнай сферы, недыскрымінацыі жанчын, барацьбы з гвалтам у сям’і, здаровым ладзе жыцця, у адукацыі і г.д. – задачы пачэсныя, працэс бясконцы, “совершенству нет предела”…

Але ўсё ж я рада, што Нацыянальны план прыняты – можа хоць “правы чалавека” перастануць быць ругацельным словазлучэннем.

P.S.На ўсялякі выпадак удакладняю: я не «язвлю», а выкарыстоўваю фармулёўкі рэкамендацый, пададзеных і прынятых ці не прынятых у межах Універсальнага перыядычнага агляду.

Таццяна Равяка

28 октября 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…