+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Тацяна Караткевіч: «Я б з салідарнасьці галасавала за Клінтан»

Кандыдат на прэзыдэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Доналд Трамп перамог на выбарах, атрымаўшы больш за 270 галасоў электараў. 70-гадовы бізнэсовец, які ніколі не займаў палітычных пасадаў, выбраны 45-м прэзыдэнтам Злучаных Штатаў.

a8fa1533-fed1-4fb5-a854-41b477ae2d19_cx0_cy3_cw0_w987_r1_s_r1

У сваёй пераможнай прамове Трамп паабяцаў прывесьці Злучаныя Штаты да эканамічнага росту і аднаўленьня. Ён таксама паабяцаў міжнароднай супольнасьці, што ЗША будуць справядліва паводзіцца з усімі краінамі і шукацьмуць узаемаразуменьня, а не канфлікту.

Лідар «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч распавяла свае стаўленне да перамогі неардынарнага амерыканскага палітыка:

— Мне было вельмі цікава назіраць за выбарамі ў ЗША. Вельмі ўразіў фінал — ніхто не сумняваецца ў тым, што грамадзяне выказалі сваю волю. Да моманту выбараў важныя праграмы, прамовы, заявы кандыдатаў. А цяпер важна тое, як прагаласуюць за прапановы абранага прэзыдэнта — на жаль, за гэтым ня ўсім ужо цікава сачыць. Мне як жанчыне было надзвычай цікава назіраць за кампаніяй Гілары Клінтан, і я б прагаласавала за яе. Чаму? Таму што яна пераканала мяне сваёй апошняй прамовай, у якой сказала, што ня важна, хто пераможа, а важна, што ён прапановае. Галоўныя вынік гэтых выбараў — не асоба прэзыдэнта, а тое, што ўлічана думка большасьці грамадзян, і можна працаваць далей.

«Радыё Свабода»

9 ноября 2016

Коментарии

  • Andy Voter22 ноября 2016 #

    Учитывать мнение большинства граждан и следовать за ним — это… «две большие разницы». Это как в парусном мореплавании. Учитывать ветер — не значит плыть туда, куда ветер дует.

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…