+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч: у краіне дагэтуль захоўваецца небясьпека зьяўленьня новых палітычных зьняволеных

11887881_1704564636443637_2408999416921616454_nПасьля таго, як крыху супакоіліся пазітыўныя эмоцыі наконт вызваленьня палітычных вязьняў, хочацца яшчэ раз зьвярнуцца да гэтай тэмы.

Але крыху зь іншага боку.

Нягледзячы на гэты жэст, у краіне дагэтуль захоўваецца небясьпека зьяўленьня новых палітычных зьняволеных. Есьць так званая справа «графітыстаў», па якой двое маладых людзей, М. Пекарскі і В. Жэромскі, ўжо знаходзяцца за кратамі.

Маладыя людзі нанеслі патрыятычнае графіці «Беларусь мае быць беларускай».

Ім прад’явілі абвінавачаньне ў «экстрэмізме». Натуральна, графіці ня можа лічыцца экстрэмізмам. І Следчы камітэт, каментуя справу, робіць заявы, што ў кампутарах затрыманых хлапцоў знойдзены матэрыяла экстрэмісцкага кшталту.

Ёсьць сур’езныя падставы браць гэтыя заявы пад сумнеў.

Таму мы патрабуем ад следчых органаў і будучага суда максімальнай празрыстасьці для грамадскасьці. А хлопцаў, лічым, да судовага разьбіральніцтва трэба неадкладна вызваліць!

Таццяна Караткевіч, www.zapraudu.info

24 августа 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…