+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Тры чалавекі на адно працоўнае месца ў Берасці

Тры чалавекі на адно працоўнае месца – да такога выніку на рынку працы ў Берасці прывяла агульная эканамічная стагнацыя ў краіне за апошнія пяць месяцаў. 

У цэнтры занятасці за апошнія пяць месяцаў колькасць працоўных месцаў скарацілася на 60 працэнтаў. І гэта толькі згодна афіцыйнай статыстыцы.

Кіраўнік незалежнага Свабоднага прафсаюзу Беларусі па Берасцейскай вобласці і актывіст «Гавары праўду» Валянцін Лазарэнкаў лічыць, што гэта вынік скіраванасці беларускага рынку пераважна толькі ў расейскі бок:

– Эканамічныя праблемы, якія тычацца Расеі, цяпер дайшла да Беларусі. Рынак стаў. Прэзідэнт сказаў “дзікі крэн на Усход”. Гэты “дзікі крэн на Усход» ужо цяпер пакінуў без працы больш за 100 тысяч чалавек без працы.

Згодна інфармацыі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне берасцейскага гарвыканкаму, на 1-га чэрвеня было заяўлена крыху больш за чатыры сотні вакансій. З іх больш за сорак працэнтаў – гэта рабочыя прафесіі.

Беларускае радыё рацыя

15 июня 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…