+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Цэнтрвыбаркам — да адміністрацыйнай адказнасці!

Кампанія па назіранню за выбарамі “Права выбару-2015” накіравала ў Камітэт дзяржкантролю заяву з просьбай прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці службовых асобаў Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў у сувязі з ігнараваннем калектыўных прапановаў па зменах у выбарчым заканадаўстве, якія былі падрыхтаваны экспертамі кампаніі.

7 красавіка за подпісам прадстаўнікоў васьмі палітычных структур, якія ўваходзяць у кампанію “Права выбару-2015”, у тым ліку кампаніі «Гавары праўду», на адрас Цэнтрвыбаркама былі накіраваны калектыўныя прапановы па ўнясенні змяненняў у выбарчае заканадаўства напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, аднак дагэтуль на прапановы няма ніякага адказу. У якасці пацвярджэння сваіх словаў адзін з каардынатараў кампаніі Дзяніс Садоўскі мае копію звароту і копію квітанцыі аб аплаце за адпраўку поштай зварота заказным лістом.

У адпаведнасці з арт. 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў», пісьмовыя звароты павінны быць разгледжаны не пазней пятнаццаці дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней аднаго месяца, калі іншы тэрмін не вызначаны заканадаўчымі актамі.

Па словах Дзяніса Садоўскага, Цэнтрвыбаркам парушыў п.3 арт.17 гэтага закона (права заяўнікаў на атрыманне адказу на звароты ва ўстаноўлены тэрмін), што з’яўляецца правапарушэннем, адказнасць за якое прадугледжана арт. 9.13 Кодэкса аб адміністрацыных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь «Парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў».

— Нават такія простыя рэчы, як выкананне закону “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў” Цэнтрвыбаркам на чале з яго кіраўнічкай Лідзіяй Ярмошынай не выконваюцца. Калі не працуе закон у такой драбязе, то паўстае пытанне, ці можна чакаць ад Цэнтрвыбаркама выканання выбарчага заканадаўства? Кампанія “Права выбару-2015” будзе і надалей сачыць за дзейнасцю Цэнтральнай выбарчай камісіі і дабівацца выканання заканадаўства на ўсіх этапах кампаніі, — адзначыў Дзяніс Садоўскі.

Акрамя Цэнтрвыбаркаму, калектыўны зварот з прапановамі аб зменах у выбарчым заканадаўстве быў высланы ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Дэпутаты ў сваім адказе адзначылі, што зварот перададзены ў Пастаянную камісію Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Таксама ў адказе Палаты прадстаўнікоў паведамляецца пра план падрыхтоўкі законапраектаў на 2015 год, які зацверджаны Указам прэзідэнта і не прадугледжвае распрацоўку законапраекта, карэктуючага палажэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення выбараў і рэферэндумаў.

У кампанію па назіранні за выбарамі “Права выбару-2015” уваходзяць восем арганізацый: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, “Гавары праўду!”, “Рух за Свабоду!”, Партыя БНФ, Партыя “Зялёныя”, незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэса.

Галоўная мэта кампаніі — абарона сапраўднага волевыяўлення грамадзянаў праз прадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі, фіксацыю парушэнняў і аператыўнае рэагаваньне на іх.

 

Беларуская сацыял — дэмакратычная партыя (Грамада)

6 июня 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…