+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

У Акцябрскім назіральніца зладзіла пікет адчаю супраць фальсіфікацый на выбарах

Незалежная назіральніца выбарчага ўчастка №2 пасёлка Акцябрскі пад Гомелем Алёна Луцковіч 30 кастрычніка правяла «пікет адчаю». Яна выйшла на мясцовы рынак з адмысловым плакатам, каб распавесці землякам пра тое, што дадзеныя пратакола іх участка і дадзеныя, апублікаваныя ЦВК, сведчаць пра некарэктнасць падліку галасоў у Акцябрскім раёне.

«Ніхто не звяртае ўвагу на праблему, таму Алёна выйшла з плакатам і сваім прыкладам вырашыла абудзіць цікавасць да справы, ― распавядае калега Алёны, назіральнік таго ж участку Андрэй Павук. ―Асабіста я быў здзіўлены салідарнасцю людзей, асабліва прадпрымальнікаў. Людзі падыходзілі, казалі, так, мы ведаем, што так яно і ёсць, але што з таго?»

wp20151030011

Па словах Андрэя Павука, пікет працягнуўся каля 50 хвілін. Праз некаторы час пасля яго завяршэння да назіральнікаў пад’ехалі міліцыянеры, якія апыталі сведак. Павук не выключае, што Алёну могуць аштрафаваць за несанкцыяваную акцыю. Пасля стала вядома, што на жанчыну быў складзены пратакол аб адміністрацыйным парушэнні і 3 лістапада павінны адбыцца суд.

Нагадаем, пасля публікацыі ЦВК вынікаў выбараў Андрэй Павук, які быў назіральнікам участку №2 у Акцябрскім, апублікаваў у інтэрнэце фота копіі пратакола свайго ўчастка. Згодна з дадзенымі ЦВК, ва ўсім Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці за кандыдата ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч прагаласавалі 94 жыхары, за Сяргея Гайдукевіча ― 116, за Мікалая Улаховіча ― 32, а супраць усіх ― 39 чалавек. У той жа час, толькі згодна з копіяй пратакола выбарчага ўчастка №2, за Караткевіч прагаласавала 226 чалавек, а супраць усіх ― 63!

Назіральнікі напісалі скаргу на імя пракурораў Акцябрскага і Гомельскай вобласці, а таксама генпракурора Беларусі. Мясцовы пракурор і генеральны пракурор Беларусі пакінулі скаргу назіральнікаў «без разгляду па сутнасці ў сувязі з пропускам тэрмінаў падачы заявы», бо яна была пададзеная 23 кастрычніка. То бок, пазней, чым у 10-дзённы тэрмін са дня выбараў.

«Еўрарадыё»

30 октября 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…