+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

У Баранавічах на пікеце ў падтрымку Таццяны Караткевіч затрымалі футбольных фанатаў

Пікет у падтрымку Тацяны Караткевіч у Баранавічах, які зладзіў вядомы мясцовы актывіст Рыгор Грык, таксама быў прысвечаны расейскім вайсковым базам і абароне сацыяльных правоў людзей.

Пікет у маладым парку прайшоў пад бел-чырвона-белым, украінскім і сьцягам прафсаюзу РЭП.

Рыгор Грык у часе пікету зладзіў пэрформанс — апрануў канцлягерную робу ды закавау рукі у ланцуг.

D1E62689-4FF0-4A52-806E-E55CEECF438A_w640_s

Напачатку акцыі да Грыка падыходзіў міліцыянт, але  адразу сышоў, калі яму патлумачылі, што пікет адбываецца у межах выбарчага заканадаўства.

4F8C6A65-E71D-437D-A84C-5A80C124ADDC_w640_s

Праз гадзіну акцыі да пікету падышлі каля 30 футбольных фанатаў, якія прыехалі на матч паміж клюбамі «Баранавічы» і «Бяроза». Заўзятары падтрымалі пікет, пасьпелі сказаць «Жыве Беларусь!» і пачалі распытвацца, што за акцыя. Але да месца мерапрыемства адразу ж прыехаў аўтазак. Міліцыянты сталі затрымліваць фанатаў, а пасля павезьлі іх у невядомым кірунку.​ Пікетоўцаў не чапалі.

Акцыя скончылася а 17-й гадзіне.

«Радыё Свабода»

28 сентября 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…