+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

У Беларусь прыляцелі расійскія бамбардзіроўшчыкі Су-34

30 красавіка ў Беларусь прыляцелі расійскія бамбардзіроўшчыкі Су-34 (пра іх колькасць не паведамляецца). Яны прызямліліся на аэрадром Мачулішчы.

1060215912su34ria715

Разам з імі на Іл-76 прыляцеў інжынерна-тэхнічны склад. БЕЛТА адзначае, што самалёты з 47-га змяшанага авіяцыйнага палка 105-й змяшанай авіяцыйнай дывізіі 1-га камандавання Ваенна-паветраных сілаў і Супрацьпаветранай абароны Заходняй вайсковай акругі Расіі.

Авіяцыйная тэхніка, якая будзе ўдзельнічаць у парадзе на Дзень Перамогі ў Мінску, збіраецца на аэрадроме Мачулішчы пад Мінскам. У бліжэйшыя дні будуць праведзеныя некалькі трэніровак.

Вядома, што на парадзе традыцыйна спачатку праляцяць верталёты Мі-8 са сцягамі. За імі — верталёты Мі-24 і Мі-8. Пасля ў небе з’явіцца шасцёрка штурмавікоў Су-25. За імі — чатыры вучэбна-баявыя Як-130, якія Беларусь нядаўна атрымала з Расіі (на здымку знізу). Наступнай праляціць шасцёрка знішчальнікаў МіГ-29, а за імі — расійскія бамбардзіроўшчыкі Су-34.

«Еврорадио»

1 мая 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…