+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

У Беларусі стартавала кампанія назірання «Права выбару-2015»

dsc_2552

У Беларусі афіцыйна стартавала кампанія назірання «Права выбару-2015». Пра гэта было заяўлена 1 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Акрамя кампаніі «Гавары праўду» і яе партнёраў па кааліцыі «Народны рэферэндум» — Партыі БНФ, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Руху «За Свабоду» і аргкамітэта Партыі свабоды і прагрэсу — сябрамі «Права выбару-2015» з’яўляюцца аргкамітэт па стварэнні партыі «БХД», Беларуская партыя «Зялёныя» ды прафсаюз РЭП.

Заяўляецца, што галоўнай мэтай кампаніі з’яўляецца «абарона сапраўднага волевыяўлення грамадзянаў праз прадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі». Актывісты збіраюцца фіксаваць парушэнні і аператыўна на іх рэагаваць. Як вядома, у Беларусі на прэзідэнцкіх выбарах будуць працаваць і іншыя кампаніі назірання, напрыклад, «Праваабаронцы за свабодныя выбары» і кааліцыя «Талака». Арганізатары «Права выбару-2015» сцвярджаюць, што іх адметнасцю будзе «скіраванасць на актыўнае назіранне».

Каардынатарамі «Права выбару-2015» сталі Дзяніс Садоўскі з БХД і Алесь Сілкоў з руху «За Свабоду».

«Еўрарадыё»

1 июля 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…