+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

У Брэсце заклікаюць не святкаваць «пачатак Вялікай Айчыннай вайны»

21 і 22 чэрвеня ў Брэсце пройдзе шэраг святочных мерапрыемстваў. Канцэрты, ганаровыя шэсці і тэатралізаваныя імпрэзы (у тым ліку прысвечаныя апошняму мірнаму дню ў Берасці 21 чэрвеня 1941 года) будуць прымеркаваныя да гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

З нагоды гэтага з заявай у сацыяльных сетках выступілі брэсцкія сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Яны не рэкамендуюць сваім прыхільнікам удзельнічаць у любых забаўляльных мерапрыемствах, звязаных з пачаткам вайны.

Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) і актывіст «Гавары праўду» Ігар Маслоўскі. Па словах палітыка, удзел у святочных акцыях у дзень смутку — гэта як мінімум непавага да сваёй трагічнай мінуўшчыны:

— З кожным годам такія тэндэнцыі праяўляюцца ўсё больш і больш. Самы парадаксальны выпадак быў у 2011-м годзе: у Брэсцкай крэпасці адбыўся святочны салют. Тагачасны дырэктар Брэсцкай крэпасці назваў яго тады «жалобным салютам», але такога паняцця проста не існуе!

У якасці альтэрнатывы афіцыйнай праграме партыйцы прапануюць 22 чэрвеня проста ўскласці кветкі да магіл ахвяр вайны і да адпаведных помнікаў.

Пры гэтым варта адзначыць, што нямецкія войскі занялі Берасце яшчэ 14 верасня 1939 года. 22 верасня гэтага ж году горад быў ганарова перададзены часткам Чырвонай арміі і ўвайшоў у склад БССР.

«Еўрарадыё»

16 июня 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…