+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

У Лунінцы заяўку на пікет рэгістравалі са скандалам

Супрацоўнікі Лунінецкага райвыканкама не маглі без скандалу зарэгістраваць заявы на пікеты  дзеля арганізацыі і фарміравання ініцыятыўнай групы ў падтрымку магчымага кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч, якія запланаваны на 16-17 ліпеня.

Заяву аб правядзенні пікетаў прынёс старшыня Лунінецкай раённай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і актывіст «Гавары праўду» Віталь Каліноўскі.

Па словах Каліноўскага, “больш паўгадзіны і званок да незалежнага юрыста спатрэбілася для такой нязначнай працы. Зайшоў да сакратаркі старшыні гарвыканкаму Наталлі Аляшкевіч, яна адмовіла зарэгістраваць маю заяву і накіравала ў аддзел арганізацыі кадравай працы да Качаноўскай, якая ў сваю чаргу “адфутболіла” мяне ў аддзел эканомікіі. Я сказаў, што туды не пайду».

Супрацоўнікаў райвыканкама збянтэжыла мэта пікету: стварэнне ініцыятыўнай групы ў падтрымку магчымага кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч. “Паколькі пра выбары яшчэ не аб’яўлена, чыноўніцы адмаўляліся рэгістраваць заяву. Хаця пасля скандалу даўмеліся зарэгістраваць ў межах закона “Аб звароце грамадзян”, – кажа Віталь Каліноўскі.

«Беларускае Радыё Рацыя»

30 июня 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…