+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

У Мікашэвічах затрымоўвалі сябра ініцыятыўнай групы Таццяны Караткевіч

12 жніўня міліцыянты затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Таццяны Караткевіч Леаніда Дубаносава. Яго спрабавалі абвінаваціць у тым, што ён збірае подпісы нецвярозым.

Актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Леаніда Дубаносава затрымалі каля 19.50. Мужчына выходзіў з дома па вуліцы Першамайскай у Мікашэвічах, дзе збіраў подпісы за вылучэнне Таццяны Караткевіч.

Да актывіста падышлі два міліцыянты і заявілі, што ім паступіў званок, быццам ён збірае подпісы па кватэрах у нецвярозым стане. Дубаносава даставілі ў міліцыю і апыталі, а потым адвезлі на медагляд. Медыкі засведчылі, што актывіст цвярозы, і каля 22-й яго адпусцілі.

Актывіст кажа, што звычайна ён збірае подпісы з шостай да дзявятай вечара. На думку Дубаносава, яго затрыманне — гэта спроба ціску на сяброў ініцыятыўнай, бо жыхары Мікашэвічаў досыць актыўна падпісваюцца за Караткевіч.

«Еўрарадыё»

13 августа 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…