+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

У Пінску прызналі несапраўднымі 10 з 1016 подпісаў, сабраных за Таццяну Караткевіч

У Пінску гарадская выбарчая камісія прызнала несапраўднымі 10 подпісаў з 1016, сабраных за Таццяну Караткевіч і 11 подпісаў з 20 тысяч, сабраных за Аляксандра Лукашэнка.

Мясцовыя актывісты ініцыятыўнай групы Таццяны Караткевіч паведамілі, што ў чальцоў гарадскога выбаркама аніякіх пытанняў па подпісам не ўзнікала.

“Грамадзян магчыма падзяліць на тры катэгорыі”, – кажа каардынатар каманды Таццяны Караткевіч па Пінску Дзмітрый Сяргіевіч:

– Адны адразу адчынялі дзверы: “Мы за Лукашэнку. Прабачце, дапабачэння”. Былі такія, якія казалі: “Мы не ведаем за каго ўвогуле будзем падпісвацца. Пасля паглядзім, якія будуць кандыдаты і на выбарах ужо будзем галасаваць”. Былі такія, што насамрэч цікавіліся, адчынялі дзверы.

Дзмітрый Сяргіевіч упэўнены, што ў выніку рэгістрацыі Караткевіч кандыдатам у прэзідэнты ў Пінску мясцовыя палітычныя актывісты правядуць годную агітацыю.

«Беларускае Радыё Рацыя»

1 сентября 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…