+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

У Воршы ўзгадалі Алеся Шутава

Споўнілася сорак дзён з дня смерці палітычнага і грамадскага дзеяча Алеся Шутава. На могілках і ў ягоным доме ў Воршы, які ён абсталяваў пад офіс для дэмакратычных сілаў і моладзевых арганізацый, сабраліся людзі, якія ведалі яго асабіста і доўга працавалі разам.

Пра Алеся Шутава згадвае Ігар Грышанаў, актывіст кампаніі “Гавары праўду” і кандыдат у дэпутаты парламента на выбарах 2016 года:

–   Далёкі 1991 год, красавік, масавыя выступы працоўных і грамадзянаў Воршы, абураных дзеяннямі ўладаў. Начныя паседжанні страйкаму, гарачыя спрэчкі… Менавіта тады я ўпершыню пазнаёміўся з Алесем Шутавым. Смелыя выступы Алеся Шутава і яго прагрэсіўныя погляды вельмі ўразілі мяне, пакінулі ў душы глыбокі след. Наступная сустрэча адбылася ў жніўні 1991 года на мітынгу на галоўнай плошчы горада, калі людзі пратэставалі супраць путчу ГКЧП. Ужо, як старыя знаёмыя, мы стаялі плячо да пляча і выступалі перад абуранымі грамадзянам і асуджалі пераварот, яшчэ не ведаючы, чым ён скончыцца. У 1991 годзе я не мог уявіць што ў 2013 годзе буду вылучацца ў мясцовыя саветы, і Алесь будзе кіраўніком штабу. Дзеянні штаба і ўсёй каманды былі выдатная, але ў апошні момант знайшлі прычыны і не зарэгістравалі мяне ў якасці кандыдата. І зноў выбары ў 2016 годзе, на гэты раз у Палату прадстаўнікоў. Каманда з 46 чалавек. Алесь Шутаў зноў кіраўнік штаба, каардынатар дзеянняў каманды. Было сабрана 1700 подпісаў, і цяжка нават было паверыць, што столькі людзей вераць у мяне і падтрымліваюць. Алесь Шутаў, калі было асабліва цяжка, падтрымліваў і натхняў на дзейнасць. А сітуацыі падчас выбараў былі вельмі складаныя, улады супрацьстаялі дзеянням каманды. Быў выпадак, калі я прыносіў Алесю свярло на 7 мм., якое выцягнуў з кола сваёй машыны. Быў ціск на людзей, які паставілі подпісы за мяне. Былі іншыя правакацыі з боку ўладаў, якія не скончыліся і працягаюцца па гэты час. У кастрычніку 2016 года Алесь Шутаў з дыягназам “пнеўманія”, пасля трох дзён у бальніцы памёр ад “трамбоза ніжніх канечнасцяў”. Што гэта за ўстанова, дзе чалавек праз 20 хвілінаў пасля снядання памірае. Можа быць яна называецца бальніцай…. Хто адкажа, з каго спытаць цяпер за смерць блізкага чалавека?

«Радыё Рацыя»

14 ноября 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…