+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Уладзiмiр Някляеў: Есць жыцце i па-за палiтыкай

Дальбог, ёсць жыццё і па-за палітыкай…

12 і 13 красавіка ў Польшчы прайшлі прэзентацыі майго рамана “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” у перакладзе на польскую мову. За дзень да прэзентацыі ў Гданьску тэатр WYBRZEŻE паказаў спектакль “Двое ў тваім доме”, у аснове якога — наша з Вольгай жыццё падчас хатняга арышту. І вось мы сядзім у тэатральнай залі і глядзім на сцэну, на якой нам паказваюць тое, што і як з намі было…

Дзіўнае адчуванне.

Напачатку спрабуеш суаднесці сябе з акторам, параўнаць тое, што робіць ён, з тым, што рабіў ты, а пасля (і даволі хутка) забываеш, што дзея, якая разгортваецца на сцэне, мае нейкія адносіны да цябе, тваёй жонкі, а проста перажываеш гісторыю кахання, драму чалавечага жыцця — і напрыканцы ўстаеш разам з залай, якая авацыямі дзякуе акторам за дзве гадзіны моцных эмоцый і кідае на сцэну кветкі…

Наймацнейшая акторская праца ў спектаклі — Магдалена Боць у ролі Вольгі Някляевай. “Ёсць у ёй нешта нашае”, -думаў я, гледзячы на таленавітую (і прыгожую) актрысу. І не памыліўся: продкі Магдалены з Беларусі. 

Вольга сказала на гэта: “Ды амаль усё, што ў Еўропе прыгожае і таленавітае, у глыбіні сваёй, у каранях – беларускае”. І я не стаў з ёй спрачацца.

b8f8d734146ff8bd825816d572e6efa8

73789a540af05c2bfac19b89b9be3763

9aadaaebd490a7e19fb9c3104c26f706

702bcc8c92ee276cdb086f876fdd3bb2

b95cb3196976a20bdd42d7ab7c41c9fe

«Белорусский партизан»

15 апреля 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…